25 Апреля 2016

Республиканская профилактическая акция "Дом без насилия!"

gazeta
  • 637
Республиканская профилактическая акция "Дом без насилия!"Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!" праходзіць з 18 па 30 красавіка. Асноўная мэта мерапрыемства—прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да садзеяння дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнай нядобранадзейнасці.
 
У ліку задач:
*праінфармаваць грамадзян пра магчымасці дзяржорганаў і грамадскіх аб'яднанняў  у вырашэнні праблем гвалту ў сям'і, давесці палажэнні Закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў";
*прыняць меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, што ўчыняюць гвалт у сям'і.

Падчас акцыі спецыялісты міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў інфармуюць грамадзян пра прававыя нормы, дапамогу ахвярам гвалту, работу тэлефонаў даверу і "гарачых ліній".

Паважаныя грамадзяне, калі вы сталі ахвярай ці сведкам сямейнага гвалту, не чакайце трагедыі. Звяртайцеся ў міліцыю. Тэлефануйце на бясплатную  гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту. Нумар па ўсёй краіне 8 801 100 8 801 (званок ананімны), у Міёрах—4 21 44, у Дзісне—3 73 53.

Фота для ілюстрацыі.

Сяргей СТОМА, старшы інспектар
аддзялення аховы правапарадку
і прафілактыкі РАУС.


← Предыдущая

Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]