23 Октября 2023

У Мёрскім раёне адбылося 2 пажары

gazeta
  • 918

Згарэў нежылы дом

 Паведамленне пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Дальняе Чурылава паступіла ў РАНС раніцай 20 кастрычніка.

На месцы выратавальнікі назіралі адкрытае гарэнне ўнутры будынка. Пацярпелых няма. Агонь знішчыў дом. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Агонь жыллё пакусаў

 Удзень 22 кастрычніка выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Міёркі-2.

Калі агняборцы прыбылі на месца, гарэў дах. Гаспадар пакінуў жыллё самастойна. Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, столь, маёмасць, сцены. Прычына загарання ўстанаўліваецца.

МНС нагадвае пра выкананне правіл пажарнай бяспекі. Сачыце за станам пячнога ацяплення. Курыце толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Не пакідайце дзяцей без нагляду.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.
Фота з інтэрнэт-рэсурсаў.

 

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Увага, пошук!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]