25 Марта 2015

Чёрные поля — от пожаров

gazeta
  • 463

Чёрные поля — от пожаров Наступае сухое і цёплае надвор'е, таму трэба быць удвая больш пільнымі да выканання правіл пажарнай бяспекі. Памятайце, што выпальванне леташняй травы, выкінуты акурак цыгарэты ці непатушаная запалка могуць прывесці да пажару. З 14 па 19 сакавіка сёлетняга года падраздзяленні Міёрскага РАНС 12 разоў ліквідавалі ачагі ўзгарання сухой расліннасці і пажніўных рэштак на сельскагаспадарчых угоддзях. Неахайнае абыходжанне з агнём прыводзіць і да больш плачэўных вынікаў.

 

Так, з-за выпальвання леташняй травы загарэўся цялятнік у в. Жукі Горныя ААТ "Княж" Шаркаўшчынскага раёна, жылы дом з гаспабудовамі у в. Парадні Язненскага с/с, дачны дом у в. Вульшчына Мікалаёўскага с/с. Нярэдкія выпадкі звароту грамадзян (асабліва пажылога ўзросту) у медыцынскія ўстановы з апёкамі рознай ступені цяжкасці у выніку згубы кантролю над агнём.


Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, выпальванне сухой расліннасці, траў на карані, іржышча, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі ўзгаранняў на зямельных надзелах цягне за сабой штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. За падобныя парушэнні, якія прывялі да знішчэння або пашкоджання лясоў ці тарфянікаў, прадугледжана нават крымінальная адказнасць. Згодна з артыкулам 15.58 КаАП РБ, развядзенне вогнішчаў у непрызначаных месцах караецца штрафам да 12 базавых велічынь.
Выкананне правіл пажарнай бяспекі гарантуе, што ваша здароўе і маёмасць будуць захаванымі.

 

Пётр МЯДЗЕЛЕЦ,
старшы інжынер групы арганізацыі
функцыянавання ДСНС і ГА Міёрскага РАНС. 

 

Па дарозе на Язна 

 

Чёрные поля — от пожаров Уздоўж дарогі да аграгарадка Язна ў многіх месцах бачны чорныя ад попелу палеткі: трава выпалена на ўзлесках, ля вёсак і нават ля сядзіб у населеных пунктах. 
— У першай палове сакавіка надвор'е было сухім, і мінулагодняя расліннасць у імгненне вока ўзгараецца ад непатушаных акуркаў, ад праламлення сонечных промняў праз шкло бутэлек, пакінутых на прыдарожных палосах. А бывае, што хтосьці наўмысна запальвае сухую дзікарослую траву ці пажніўныя рэшткі, каб ачысціць палеткі. А ў выніку, вось бачыце, што атрымліваецца,—расказвае, выціраючы пот з твару, камандзір аддзялення Язненскага пажарна-аварыйна-выратавальнага паста №15 М. У. Навіцкі, і спяшаецца пагасіць язычкі полымя, якое прабілася з-пад абвугленай травы ля прыдарожных хваёвых пасадак.


Толькі паспелі пагасіць пажарныя агонь, а ўжо па рацыі, што ўстаноўлена ў машыне, атрымалі новае паведамленне аб узгаранні. І праз некалькі хвілін Мікіта Уладзіміравіч Навіцкі з пажарным-вадзіцелем Паўлам Аляксандравічам у іншым месцы змагаліся з пражэрлівым агнём на прыдарожным участку, які прымыкаў да ляснога масіву. Ім на дапамогу падаспеў і работнік лясгаса.
— Апошнія тыдні вось так працуем амаль кожны дзень, — адзнаюць работнікі пажарнай службы.


Як паведаміў начальнік Язненскай ПАВП №15 Андрэй Пятровіч Прашкевіч, даводзіцца не толькі траву тушыць, але і прадухіляць узгаранні пабудоў. Найбольш небяспечна, калі дамы, хлявы ці лазні безнаглядныя, у такіх выпадках паведамленні пра ўзнікненне пажару паступаюць на пост, калі мы ўжо нічым не можам дапамагчы. Такія пажары адбыліся ў вёсках Парадні і Ульшчыно. Іншы раз нам даводзіцца выклікаць на дапамогу дадатковую змену, каб адначасова накіраваць на тушэнне агню дзве пажарныя машыны.


Інспектар РАНС В. П. Рачыцкі адзначыў, што такія ўзгаранні ўзнікаюць і ў іншых месцах раёна. Толькі за мінулы тыдзень, з 16 да 23 сакавіка, работнікі пажарных пастоў выязджалі на тушэнне полымя 21 раз. Супрацоўнікі МНС звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай строга захоўваць правілы бяспекі.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: начальнік аддзялення ПАВП №15 аг. Язна М. У. Навіцкі за тушэннем пажару. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]