21 Мая 2021

Департамент охраны напоминает: защитите свое имущество!

gazeta
  • 719

 Вясна абуджае не толькі наваколле, але і прагу нячыстых на руку людзей да крадзяжоў і разбою. Гэта пацвярджае і статыстыка РАУС: за чатыры месяцы гэтага года зафіксавана сем крадзяжоў з прыватных дамоў і кватэр, а за аналагічны перыяд летась – 14. Крадзяжы і малых, і буйных памераў застаюцца актуальнымі. Найбольш надзейная абарона маёмасці – устаноўка ахоўнай сігналізацыі. 

 

Вось некалькі аргументаў:

- ахова жылых памяшканняў, кватэр, гаражоў і іншых пабудоў ажыццяўляецца з дапамогай тэхнічных сродкаў сігналізацыі, што кантралююцца пультом цэнтралізаванага назірання кругласутачна;
- інфармацыя аб спрацоўцы ахоўнай сігналізацыі ў выпадку экстраннага выкліка перадаецца групе затрымання або супрацоўнікам РАУС, якія аператыўна выязджаюць на аб’ект для ўстанаўлення прычыны, пры неабходнасці прымаюць меры па затрыманні зладзеяў.

 
Трэба адзначыць, што ахова ўстанаўлівае абсталяванне не толькі з ахоўнымі датчыкамі, але і пажарныя. Значыць, пры ўзнікненні задымлення ці загарання сігнал трывогі таксама паступіць на пульт цэнтралізаванага назірання.
Дакладная інфармацыя аб паслугах і па ўстаноўцы ахоўнага абсталявання – па тэлефонах 4 28 76, 817 32 33 або 598 11 46 (МТС).

 

Уладзіслаў БАРЫСЕНКА, старшы інжынер-інспектар Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Не попадитесь на уловку мошенников на торговых площадках

Назад к списку
Следующая →

РОЧС предупреждает: сильный ветер очень опасен!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]