21 Марта 2016

Не торопитесь седлать "стальных коней"

gazeta
  • 523
Не торопитесь седлать "стальных коней"2 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам матацыклістаў зарэгістраваны ў вобласці з пачатку года. Адно было ўчынена ў Полацку, другое—на тэрыторыі Полацкага раёна. У абодвух выпадках матацыкламі кіравалі нідзе не працуючыя маладыя мужчыны.
 
13 лютага ля адной з вёсак Полацкага раёна матацыкліст не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Кіроўца быў дастаўлены ў рэанімацыю, аднак атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём.
13 сакавіка ў Полацку на праспекце Ф. Скарыны матацыкл сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Вінаваты ў ДТЗ матацыкліст, які не змог справіцца з кіраваннем, атрымаў раненні.

З мэтай папярэдзіць падобныя здарэнні з 17 па 20 сакавіка на тэрыторыі вобласці і раёна будзе ўзмоцнены кантроль за кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў. Дарэчы, надыход каляндарнай вясны яшчэ не прычына выганяць "сталёвых коней": умовы надвор'я для гэтага пакуль неспрыяльныя. 

Асноўнае прычына ДТЗ па віне матацыклістаў—перавышэнне хуткасці. Для таго, каб у падобных выпадках ідэнтыфікаваць двухколавы транспартны сродак і ўстанавіць яго ўладальніка, падчас рэгістрацыі транспарт фатаграфуецца.

Аляксандр КАПУСЦІН,
старшы дзяржаўтаінспектар.  

← Предыдущая

Под вниманием кибермошенников дети и пожилые

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]