30 Июля 2019

У деревне Старые Крюки в ДТП пострадали люди

gazeta
  • 643

 Машына перавярнулася некалькі разоў. Чацвёра чалавек шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі. На аўтадарозе Полацк – Міёры – Браслаў у вёсцы Старыя Крукі вечарам 27 ліпеня здарылася ДТЗ. Кампанія маладых людзей з Наваполацка ехала ў Браслаў. 

25-гадовая кіроўца ўчыніла абгон на ўчастку, дзе гэта забаронена. Падчас манеўра зачапіла сустрэчную абочыну, не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў з дарогі.

Калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, вадзіцеля і пасажыраў – трох хлопцаў і дзвюх дзяўчат – знайшлі на зямлі. Пацярпелых даставілі ў бальніцу.


Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.
За рулём не забывайцеся пра ўважлівасць і адказнасць за сябе і іншых. Спешка і неабдуманыя манеўры могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў.

Фота з інтэрнэта са здарэння.
Аляксандр КАПУСЦІН,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Нежеланные гости на дачах Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]