01 Февраля 2023

О безопасности на дорогах рассказал сотрудник ГАИ из Миор

gazeta
  • 1012

 Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 25 студзеня па 6 лютага.

 

Часам пешаходы ігнаруюць Правілы дарожнага руху, не абазначаюцца святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. Такім чынам ствараюць пагрозу ДТЗ. Наезд – асноўная прычына гібелі пешаходаў. У асаблівай групе рызыкі нецвярозыя, што ляжаць у межах праезнай часткі дарогі.


Папярэдзіць няшчасце пешаходу дапамогуць уласныя асцярожнасць і ўважлівасць. Бацькам трэба паклапаціцца пра бяспеку дзяцей і прымацаваць да верхняга адзення і ранца флікеры.


Кіроўцам важна трымаць на кантролі дарожную сітуацыю, асабліва ў цёмны час сутак. У населеных пунктах, на нерэгулюемых пешаходных пераходах і пры пад’ездзе да іх рухацца на мінімальнай хуткасці.

Пра нецвярозых пешаходаў на праезнай частцы або паблізу яе паведамляйце на 102. Гэты званок выратуе жыццё.

 

***

«Разам – за бяспеку на дарогах!»

Пад такім дэвізам 27 студзеня прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ нагадалі кіроўцам і пешаходам пра неабходнасць ехаць і ісці па правілах.

 

Чалавечы фактар застаецца галоўнай прычынай трагедый на дарозе. Часам удзельнікі дарожнага руху свядома парушаюць правілы, за што разлічваюцца здароўем, а бывае, што і жыццём.


А правілы простыя. Для кіроўцаў – рухацца на бяспечнай хуткасці, трымаць дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх манеўраў, не садзіцца за руль у стане ап’янення. Для пешаходаў – пераходзіць праезную частку ва ўстаноўленых месцах, выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак, ідучы па абочыне.

Дысцыплінаванасць і ўзаемапавага паміж усімі ўдзельнікамі дарожнага руху – залог бяспекі на дарозе.


Дарычы. З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Адзін чалавек загінуў, чатыры атрымалі траўмы.


Аляксандр САВЕЙКА, выконваючы абавязкі начальніка аддялення ДАІ РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Инспектор Миорского РОЧС о безопасности детей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]