14 Апреля 2023

У адной са сталічных кватэр здарыўся пажар

gazeta
  • 650

 Мама запаліла газавую пліту і адразу выкінула гарачую запалку ў сметніцу. Тата закурыў у хаце і паклаў непатушаны акурак на стол. Вельмі верагодна, што так будуць паводзіць сябе дзеці. Якія прыклады падаём?

Прычына трагедыі – бестурботнасць

У адной са сталічных кватэр здарыўся пажар. Як мяркуюць выратавальнікі, прычынай стала зараднае для мабільнага тэлефона – уключанае ў разетку і пакінутае без нагляду. Дома была адна шасцігадовая дзяўчынка. Яна атрымала цяжкія траўмы, урачы не змаглі ўратаваць маленькую пацыентку.

Гібель дзяцей – непамернае гора. Аднак часам менавіта паводзіны дарослых прыводзяць да трагедыі.

Навучыць праз  гульню

Выратавальнікі распрацавалі шмат метадычных матэрыялаў, што проста і цікава вучаць малых правілам пажарнай бяспекі. Напрыклад, мультсерыял «Чароўная кніга МНС». Нядаўна з’явіўся мультфільм «Спецатрад 112». Распрацаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач». Шмат наглядна-выяўленчай прадукцыі: размалёўкі, буклеты, настольныя гульні. Усё гэта можна знайсці на сайце МНС і свабодна карыстацца. 

Правілам бяспечных паводзін дзяцей трэба вучыць з малых гадоў. І самім быць добрым прыкладам.

Вольга ГІРЖДА.
Фота для ілюстрацыі.


← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Миорская Госавтоинспекция проводит профилактические мероприятия

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]