14 Июня 2023

На тэрыторыі Міёрскага раёна прадоўжыцца спецыяльная праграма «Мак»

gazeta
  • 735

 Па 15 верасня на тэрыторыі Міёрскага раёна прадоўжыцца спецыяльная праграма «Мак». Яна мае на мэце прафілактыку правапарушэнняў, звязаных з незаконным пасевам і вырошчваннем наркаўтрымлівальных культур і выяўленне злачынстваў па іх незаконным абароце.

Як правіла, летам наркаманы выкарыстоўваюць для атрымання наркотыкаў зелле, прыгатаванае з дзікарослых маку ці каноплі. Іх часта пакідаюць на сваіх градках гаспадары для кулінарных і эстэтычных мэт. Гэтым ставяць пад пагрозу не толькі ўвесь ураджай з агарода, але і асабістую маёмасць.

Законна і свабодна набыць насенне маку для кулінарных вырабаў можна ў гандлёвай сетцы. А вось за пасеў і вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы нават у мінімальнай колькасці, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 17.1 КаАП. Чакае штраф да 20 базавых велічынь. Пасеў або вырошчванне для збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых раслін або культываванне з той жа мэтай гатункаў каноплі, маку і іншых раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, прадугледжваюць крымінальную адказнасць па арт. 329 КК – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Пра факты вырастання маку або каноплі, у тым ліку ў лясах, на абочынах палёў, дарог, у агародах, або інфармацыю пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў,  паведамляйце ў РАУС на нумары 102, 5 19 02. Ананімнасць гарантуецца.

Павел САЛЬКЕВІЧ,
старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Миорах проходит акция «Безопасное лето - детям!»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]