25 Января 2017

За прошлый год на Миорщине два случая отравления этиловым спиртом

gazeta
  • 550

Алкаголь сагравае, здымае стрэс, павышае працаздольнасць, засцерагае ад прастуды. Усё вышэйпералічанае—міф. 55,9% аўтакатастроф са смяротным зыходам здарылася па віне нецвярозых пешаходаў і кіроўцаў; у 75,8% выпадкаў смерці ад асфіксіі (закупорка дыхальных шляхоў) вінаваты алкаголь; 89,2% чалавек замерзлі ў стане ап'янення. Віноўнікам самагубстваў у большасці выпадкаў таксама з'яўляецца "зялёны змей".

 

За мінулы год у Міёрскім міжраённым аддзеле дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз зарэгістраваны два выпадкі атручвання этылавым спіртам. Смерць ад атручвання алкаголем пасля злоўжывання наступае не ў першыя гадзіны, а праз 5-7 ці больш. У фазе мазгавой комы, "праз сон".


Алкаголь разбурае чалавека. Этанол, што ў ім утрымліваецца, усмоктваецца вельмі хутка. Нават невялікая доза спіртнога зніжае актыўнасць работы ўсіх органаў і сістэм арганізма, прыгнятае інтэлект. У жанчын, якія злоўжываюць спіртным, павышаецца рызыка нараджэння дзяцей з паталогіямі.
Не варта самому сабе быць ворагам і ўласнымі рукамі разбураць сваё здароўе і дабрабыт.

 

Фота для ілюстрацыі.
Святлана СТОМА, лабарант
судова-медыцынскай экспертызы.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]