07 Октября 2021

На Миорщине пройдет основной этап оперативно-профилактических мероприятий «Арсенал»

gazeta
  • 891

 Нягледзячы на меры, што прымаюць органы ўнутраных спраў, розныя віды зброі выкарыстоўваюцца ў супрацьпраўных мэтах. Каб супрацьстаяць іх незаконнаму абароту, а таксама боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў, для аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем, з 4 па 8 кастрычніка пройдзе асноўны этап аператыўна-прафілактычных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Арсенал».

 

Задачы мерапрыемства – прафілактыка крадзяжоў зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў з аб’ектаў дазвольнай сістэмы; папярэджанне і раскрыццё злачынстваў у адносінах да агнястрэльнай і іншай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і рэчываў; праверка ўмоў захоўвання зброі ў індывідуальных уласнікаў; выяўленне і прыцягненне да адказнасці асоб, якія незаконна захоўваюць, перавозяць, вырабляюць і прадаюць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы.

 

 За незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэ- льнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць. За гэта можна заплаціць гадамі пазбаўлення волі. Калі вам вядомы такія факты, паведаміце ў РАУС на нумары 5 20 02 ці 102. Пры неабходнасці ананімнасць гарантавана.

Згодна арт. 24.29 КоАП, незаконныя нашэнне ці перавозка халоднай зброі пагражаюць штрафам ад дзвюх да шасці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння ці без яе, незаконныя нашэнне ці перавозка газавай, пнеўматычнай ці кідальнай зброі – ад васьмі да дзесяці базавых з канфіскацыяй ці без.

 
Арт. 24.46 КоАП сведчыць: незаконныя набыццё, перадача ва ўласнасць, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ці боепрыпасаў да яе або тыя ж дзеянні (акрамя захоўвання) у адносінах да састаўных частак ці кампанентаў гэтай зброі прадугледжваюць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета ці без яе або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй ці без.

 
У арт. 295 КК указваецца: незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай), выбуховых прылад і рэчываў або тыя ж дзеянні (акрамя захоўвання) ў адносінах да састаўных частак ці кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) ці незаконныя выраб або збыт асноўных частак выбуховых рэчываў караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў ці арыштам, ці абмежаваннем волі да пяці гадоў, ці пазбаўленнем волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без.

 
Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 артыкула, учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі ад двух да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без.
Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 і 3 артыкула, учыненыя арганізаванай групай, а роўна з мэтай учынення злачынстваў, указаных у арт. 124 – 127, 131, 287, 289 – 292, 359 и 360 КК, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без.
Арт. 295-1 КК сведчыць: незаконныя набыццё, перадача ў валоданне, захоўванне, перавозка, перасылка ці нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ці боепрыпасаў да яе або тыя ж дзеянні (акрамя захоўвання) састаўных частак ці кампанентаў, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за аналагічныя правапарушэнні, караюцца штрафам ці папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або арыштам.

 
Незаконныя выраб або збыт паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, яе састаўных частак, кампанентаў ці боепрыпасаў да яе прадугледжваюць штраф ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт, або пазбаўленне волі да двух гадоў.
Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове, караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або арыштам, або пазбаўленнем волі да пяці гадоў.

!!! Падчас аперацыі любы грамадзянін можа добраахвотна здаць зброю, якую захоўвае незаконна, ці знойдзеную незарэгістраваную агнястрэльную зброю і боепрыпасы ў Міёрскі РАУС. Гэта вызваліць ад крымінальнай адказнасці.

 

Сяргей СТОМА, старшы інспектар прафілактыкі АГПП РАУС

Фота для ілюстрацыі

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Заболеваемость растет, от тяжелого протекания коронавируса не застрахованы и молодые.

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]