Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

Што ўяўляе сабой добраахвотная дружына, як у яе ўступіць і якія льготы прадугледжаны для ўдзельнікаў, расказаў участковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Арцём Казачонак:
– Добраахвотныя дружыны – традыцыйны сумесны накірунак работы праваахоўнікаў з насельніцтвам. Галоўны іх сэнс не толькі ў канкрэтнай дапамозе, якую грамадзяне аказваюць міліцыі, але і ва ўмацаванні ўзаемаразумення, усведамленні агульных задач. Таксама гэта магчымасць павысіць сваю прававую граматнасць. Маладым людзям удзел у добраахвотнай дружыне ў далейшым дапаможа зрабіць прафесійны выбар на карысць сілавых структур.
Дзейнасць дружын рэгламентуецца Законам «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» ад 26.06.2003-З у рэдакцыі ад 4.01.2014 № 122-З. Іх асноўная задача – садзейнічанне праваахоўным, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях, органам пагранічнай службы.
Прымаюць у добраахвотную дружыну па асабістай пісьмовай заяве. Згодна з артыкулам 14 Закона, яе членамі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі васямнаццацігадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя ажыццяўляць дзейнасць па ахове правапарадку. Рашэнне аб прыёме прымае орган кіравання дружынай.
Гэта могуць быць работнікі, студэнты ці ваенныя пенсіянеры. Закрыта сюды дарога асобам, якія маюць судзімасць, стаяць на ўліку ў лячэбна-прафілактычных арганізацыях па прычыне псіхічнага захворвання, наркаманіі ці алкагалізму, прызнаны рашэннем суда недзеяздольнымі ці абмежавана дзеяздольнымі. Не могуць быць членамі добраахвотнай дружыны і грамадзяне, якія прыцягваліся на працягу года да дня падачы заявы да адміністрацыйнай адказнасці.
За актыўны ўдзел у ахове правапарадку грамадзян могуць заахвочваць органы мясцовага кіравання і самакіравання, іншыя юрыдычныя асобы, праваахоўныя органы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, органы пагранічнай службы. Юрыдычныя асобы ў межах іх кампетэнцыі маюць магчымасць прадастаўляць сваім работнікам працоўныя і іншыя гарантыі за кошт уласных сродкаў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.