07 Августа 2026

Трудоустройство граждан, состоящих на профилактическом учете, в период уборочной кампании

gazeta
  • 1717

У разгар уборачнай кампаніі кожная працоўная гадзіна на рахунку. Мясцовыя выканаўчыя камітэты сумесна з органамі ўнутраных спраў знайшлі эфектыўнае рашэнне дзвюх задач адначасова: гаспадаркі забяспечваюцца рабочымі рукамі, а непрацоўныя, якія стаяць на розных уліках у міліцыі, вяртаюцца да нармальнага жыцця. Падрабязнасцямі падзяліўся ўчастковы інспектар Васіль Быкаў:

– Для людзей, якія згубілі сацыяльныя арыенціры, жніво – не проста сезонная работа. Гэта шанц аднавіць працоўныя навыкі і пачаць жыццё з чыстага аркуша.

Прафілактычныя мерапрыемствы скіраваны на сацыяльную рэадаптацыю грамадзян. У гэтую катэгорыю ўваходзяць асобы, якія маюць судзімасць, стаяць на прафілактычных уліках, вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыяў, і тыя, хто доўгі час ухіляўся ад грамадска значнай работы. Міліцыя не проста кантралюе іх паводзіны. Сумесна са службамі занятасці супрацоўнікі РАУС дапамагаюць гэтым людзям знайсці сваё месца ў жыцці. Галоўны інструмент выпраўлення – сумленная прадукцыйная праца.

Работа будуецца на цесным узаемадзеянні ведамстваў і ўключае некалькі этапаў. На першым супрацоўнікі міліцыі фарміру- юць спісы працаздольных, але не занятых у эканоміцы грамадзян, якія стаяць на ўліках. Затым упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прадастаўляе вакансіі ў арганізацыях раёна на перыяд жніва. Пасля гэтага грамадзян працаўладкоўваюць на аб'екты, што не патрабуюць складанай кваліфікацыі: збожжатакі, склады, а таксама на дапамогу ў абслугоўванні тэхнікі і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

З боку РАУС і кіраўніцтва сельгасарганізацый вядзецца кантроль за захаваннем працоўнай дысцыпліны. Штодня правяраецца фізічны стан работнікаў, выключаецца іх з'яўленне на рабочым месцы ў нецвярозым выглядзе.

← Предыдущая

Научите детей правилам безопасности

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]