25 Марта 2014

Чтобы партфельчык сидел

gazeta
  • 335

Школьніка лёгка пазнаць па грузе, які вісіць за плячыма, а дакладней, па партфелі. Зараз шмат усялякіх сумак для вучняў, як не памыліцца ў выбары, падкажа спецыяліст.

 

Запомніце, маркіроўка партфеляў, ранцаў, рукзакоў павінна ўтрымліваць інфармацыю пра тое, для дзяцей якога ўзросту яны прызначаны. Пакупнік мае права пацікавіцца пра наяўнасць у прадаўца дакументаў, якія гарантуюць якасць і бяспеку тавару. Прычым апошняя характарыстыка ацэньваецца па асаблівасцях канструкцыі, фізіка-гігіенічных, санітарна-хімічных і таксікалагічных паказчыках у спецыяльных лабараторыях.

 

Санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы патрабуюць, каб маса партфеляў, ранцаў і рукзакоў не перавышала 700 грамаў для вучняў 1-4 класаў (пачатковых), 1 кг — для старэйшых. Сумкі для дзяцей рэкамендуецца вырабляць з матэрыялаў кантрасных колераў, з дабаўленнем дэталяў або фурнітуры са святлоадбівальнымі элементамі на пярэдніх і бакавых паверхнях і верхнім клапане. Спінка павінна быць формаўстойлівай. Звярніце ўвагу на наяўнасць у ніжняй частцы ранца прыстасавання, якое дазваляе мяняць даўжыню рамянёў у адпаведнасці з ростам дзіцяці і відам адзення. Немалаважны і раз'ём саміх рамянёў, каб аблегчыць апрананне і здыманне рукзака.

 

З партфеляў, ранцаў не павінны выдзяляцца шкодныя рэчывы ў колькасці, якая перавышае гігіенічныя нарматывы. Калі да-дзеныя вырабы пры датыкненні да скуры выклікаюць раздражненне, неабходна задумацца аб якасці тавару.

 

Арганізацыі, фізічныя асобы, інды-відуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, маркіруюць, упакоўваюць, перавозяць, захоўваюць, увозяць і рэалізуюць прадукцыю для дзяцей, па-вінны пацвярджаць яе якасць і бяспеку адпаведнымі дакументамі.

 

Галіна МАЦУК, урач-гігіеніст ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

 

 

← Предыдущая

Меры предосторожности, необходимые для предотвращения поражения электрическим током

Назад к списку
Следующая →

Вода полезна, когда чистая

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]