04 Октября 2024

Простые правила безопасности для сотрудников Миорского территориального центра и их подопечных

gazeta
  • 929

Следить за собой и быть осторожными напомнили сотрудникам территориального центра и их подопечным во время Единого дня безопасности.

 Сачыць за сабой і быць асцярожнымі нагадалі супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра і іх падапечным падчас Адзінага дня бяспекі.

З надыходам восені ўзрасла колькасць рэспіраторных захворванняў, адзначыла ўрач агульнай практыкі Святлана Пальчэх. Падкрэсліла: стан здароўя залежыць ад ладу жыцця. Раіла збалансавана харчавацца, уключаючы ў меню гародніну і фрукты. Гэтыя прыродныя антыаксіданты дапамагаюць умацоўваць імунітэт. Для належнай работы нырак і ачышчэння арганізма рэкамендуецца піць 1,5-2 літры чыстай вады ў суткі. Можна падтрымаць імунітэт вітаміннымі комплексамі, пасадзейнічаюць яго ўмацаванню цынк і селен. Піць супрацьвірусныя лекавыя сродкі ў якасці прафілактыкі ўрач не рэкамендуе. Нагадала пра вакцынацыю супраць грыпу і каронавіруса.

Быць уважлівымі на дарозе і выконваць правілы дарожнага руху параіў старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Валерый Валеўка. Заўважыў, што ў цёмны час сутак самым неабароненым з’яўляецца пешаход. Далёка не на ўсіх вуліцах райцэнтра ёсць тратуары, ідучы па абочыне ці краі праезнай часткі, абавязкова абазначыць сябе святлоадбівальным элементам. Прычым флікер павінен быць заўважным для кіроўцы. Расказаў дзяржаўтаінспектар, што сёлета ў краіне на 70 % вырасла колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў. Звязана гэта з дазволам не спешвацца, перасякаючы пешаходны пераход. Рэзка выязджаючы на «зебру», веласіпедысты ствараюць аварыйныя сітуацыі. Цяпер разглядаюць пытанне наконт таго, каб зноў абавязаць іх спешвацца перад пешаходным пераходам. Рухацца на веласіпедзе неабходна па веладарожцы ці тратуары, а пры іх адсутнасці ці немагчымасці праезду – па краі праезнай часткі, але не далей за метр ад яе, нагадаў супрацоўнік ДАІ.

 Быць пільнымі ў тэлефонных размовах з незнаёмцамі нагадаў участковы інспектар міліцыі Сяргей Касімоўскі. Інтэрнэт-махляры працягваюць ашукваць даверлівых суразмоўнікаў. Сярод іх новых «фішак» званкі на стацыянарны тэлефон нібы ад супрацоўнікаў Віцебскэнерга, якія папярэджваюць пра замену лічыльнікаў і просяць назваць асабістыя дадзеныя. Параіў праваахоўнік беражліва ставіцца да сваёй маёмасці, у тым ліку веласіпедаў, якія нярэдка пакідаюць незамкнёнымі ў грамадскіх месцах. У пару ціхага палявання актуальная праблема з заблукалымі грыбнікамі ці ягаднікамі. Лепш ісці ў лес ці на балота ў кампаніі і папярэдне зарадзіць мабільны тэлефон, заўважыў міліцыянер.

Інспектар РАНС Генадзь Барысевіч звярнуў увагу на выкананне правіл пажарнай бяспекі: сачыць за станам пячнога ацяплення, быць асцярожным у абыходжанні з агнём, адыходзячы з дому, выключаць з сеткі электрапрыборы, абсталяваць жылыя памяшканні аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

Быць уважлівымі да тых, хто побач, нагадала кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова. Удзельнікі сустрэчы атрымалі лістоўкі з алгарытмамі дзеяння ў сітуацыях, дзе патрэбна першая дапамога. Заняткі па яе аказанні раённая арганізацыя БТЧК праводзіць на бязвыплатнай аснове.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

Есть ли необходимость в чистке печи и дымохода осенью перед началом отопительного сезона, если я делал это после его окончания весной?

Назад к списку
Следующая →

Заболеваемость ОРВИ, гриппом и коронавирусной инфекцией: Экспертные ответы от главврача по медэкспертизе и реабилитации ЦРБ Анжелики Суховской из Миор

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]