17 Мая 2013

Прощайте обиды

gazeta
  • 321

Здавалася б, крыўда гэта натуральная чалавечая эмоцыя. Хто з нас не сутыкаўся з ёй? Але аказваецца, што затоеная, недараваная крыўда не толькі прыносіць псіхалагічныя праблемы, але здольна нанесці сур'ёзную шкоду здароўю.

 

Вучоныя прыйшлі да вываду, што дараваць крыўду карысна. У час даследавання высветлілася, што 87% удзельнікаў эксперыменту, якія даравалі крыўду, адчувалі менш сімптомаў стрэсу: галаўных боляў, бяссонніцы, напружання, а каля 70% нават адчулі душэўную палёгку. Вось і атрымліваецца, што калі мы доўга крыўдзімся, то самі сябе атручваем. Раз мозг захоўвае памяць аб непрыемным моманце, то кожны раз пры ўспаміне аб ім адбываецца выпрацоўка гармону стрэсу, што выклікае трывогу і страх. Адным словам, мала прыемнага. Але стрэс — гэта толькі бачная частка праблемы. Справа ў тым, што крыўда не толькі пагаршае псіхалагічнае і фізічнае самаадчуванне, але можа справакаваць рак.

 

Каб менш перажываць і перастаць крыўдзіцца, падумайце, што крыўдзіцелю часта зусім няма спраў да вашых адчуванняў. Ён можа быць нават не ў курсе, што прынёс вам боль, жыве спакойна і не ўспамінае аб інцыдэнце. Чаму ж вы адчуваеце сябе дрэнна?

Усходнія мудрацы апісваюць крыўду як працэс паядання самога сябе. Па іх меркаванні, чалавек, які не ўмее дараваць, разбураецца знутры.

Зрабіце вывад з непрыемнай сітуацыі. Гэта дапаможа апусціць эмоцыі. Паспрабуйце зразумець, чаму крыўдзіцель быў грубы і агрэсіўны. Магчыма, справа зусім не ў вас, проста ў чалавека такі стыль паводзін ці ён перажывае асабістую драму, якая прымушае яго займаць абарончую пазіцыю. Тады не варта крыўдзіцца, трэба яго пашкадаваць.

 

Улічыце, што ідэальных людзей няма, усе памыляюцца. І не зважайце ўвагі на дробязі.

Калі крыўдзіцель чужы чалавек, пастарайцеся забыць пра яго, а калі гэта нехта з блізкіх, шчыра пагаварыце  з ім, але толькі пасля таго, як супакоіцеся і прааналізуеце сітуацыю.

 

Часта мы крыўдзімся з-за падманутых чаканняў. Чалавек сказаў ці зрабіў не тое, на што вы разлічвалі. Прааналізуйце ў чым сутнасць вашай незадаволенасці. Магчыма, большага і чакаць не трэба было, а навошта тады крыўдзіцца.

Усвядомце, што, адчуваючы крыўду, вы нібыта імкнецеся паправіць сітуацыю, якая ўжо мінула. Так, было балюча і несправядліва, але ўжо нічога не паправіш, лепш ісці далей.

А ўвогуле, не дазваляйце другім кіраваць сабой. Вы — гаспадары свайго лёсу і вашы пачуцці залежаць толькі ад вас.

 

В. КУДРАЎЦАВА,

урач-бактэрыёлаг.

← Предыдущая

Борьба с нелегальным алкоголем: ситуация в Миорском районе

Назад к списку
Следующая →

Туберкулез: болезнь, которая "держит оборону"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]