20 Августа 2025

Профилактика наркомании

gazeta
  • 952

    Ва ўстановах аховы здароўя вобласці знаходзіцца на ўліку больш за тысячу асоб, якія ўжываюць наркатычныя сродкі. У большасці гэта маладыя людзі. Імкнуцца папярэдзіць распаўсюджванне наркотыкаў падраздзяленні па наркакантролі. Чарговы комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на ўдасканаленне мер па супраць-
дзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, праходзіць з 18 па 24 жніўня.

   Сярод асноўных задач – кантроль за асобамі, якія дапускаюць ужыванне наркатычных сродкаў, папярэджанне правапарушэнняў з іх удзелам, недапушчэнне збыту наркотыкаў у месцах масавага адпачынку.
Таксама працягваецца спецпраграма «Мак», скіраваная на выяўленне і знішчэнне дзікарослых і спецыяльна вырошчваемых маку, каноплі і іншых наркаўтрымлівальных раслін. Калі яны растуць на прысядзібным участку, гаспадароў могуць пакараць штрафам да 20 базавых велічынь.
Інфармацыю пра асоб, якія ўжываюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, пра факты незаконнага продажу, захавання, перавозкі наркатычных сродкаў, пра незаконныя пасевы маку, каноплі можна паведаміць на нумары 102 ці 5 20 02.

Данііл СМІРНОЎ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС.

← Предыдущая

Такси – на контроле!

Назад к списку
Следующая →

Ищем легкие пути к хорошему самочувствию вместе с доктором Татьяной БОНДАРЕВИЧ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]