23 Января 2026

Грипп и ОРИ: Готовность к пику заболеваемости

gazeta
  • 1138

Рост заболеваемости острыми респираторными инфекциями (ОРИ) и гриппом в стране ожидается в конце января-начале февраля. Пока отмечается рост активности вирусов гриппа А (Н3N2), который называют гонконгским вирусом.

 Рост захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі (ВРІ) і грыпам у краіне чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага. Пакуль адзначаецца рост актыўнасці вірусаў грыпу А (Н3N2), які называюць ганконгскім вірусам.

У раёне штогод праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. У мінулым годзе прышчэплена 21,1 % насельніцтва (3 602 чалавекі).

Пры ВРІ захворванне развіваецца паступова. Часцей за ўсё са стамляльнасці і насмарка, сухога кашля. Грып пачынаецца раптоўна. Сярод сімптомаў – тэмпература 37,5-39 °С, галаўны і боль у мышцах, суставах, дрыжыкі, стомленасць, кашаль, насмарк або закладзены нос, боль і пяршэнне ў горле.

Захварэлыя могуць быць заразнымі да сямі дзён ад пачатку хваробы.

Меры прафілактыкі ВРІ і грыпу:

v своечасовая вакцынацыя;

v асабістая гігіена: часцей мыць рукі з мылам;

v апрацоўка рук антысептыкамі;

v пры чханні або кашлі прыкрываць рот і нос сурвэткай;

v не датыкацца бруднымі рукамі да вачэй, носа, рота;

v пазбягаць кантактаў з хворымі;

v часцей праціраць ручкі дзвярэй і іншыя паверхні дэзсродкамі;

v павялічваць прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні;

v здаровы лад жыцця.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

← Предыдущая

Такси – на контроле!

Назад к списку
Следующая →

Опасный вирус из тропиков: грозит ли Беларуси вспышка Нипах?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]