24 Сентября 2026

Против бешенства-осторожность

gazeta
  • 1875
 
Шаленства – вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца адпаведным вірусам, што паражае цэнтральную нервовую сістэму і амаль заўсёды заканчваецца смерцю пасля з’яўлення клінічных сімптомаў. Заражэнне адбываецца выключна праз кантакт з інфіцыраванай слінай або, радзей, – з тканкамі мозгу ці нервовай сістэмы хворай жывёлы.
 
З пачатку года на Міёршчыне па медыцынскую дапамогу пасля ўкусаў жывёлы ва ўстановы аховы здароўя звярнуліся 23 чалавекі, з іх чацвёра дзяцей. У тым ліку дзевяць пацярпелі ад хатніх сабак. Выпадкі фіксаваліся ў Міёрах і Дзісне, а таксама Павяцкім, Міёрскім, Перабродскім, Мікалаёўскім і Завуццеўскім сельсаветах. Антырабічныя прышчэпкі атрымалі амаль усе, за выключэннем аднаго чалавека.
У выніку шаленства парушаецца дзейнасць нервовай сістэмы, развіваецца парушэнне дыхання і глытання, узнікаюць баязь вады і цяжкія сутаргі. Важна ўвесці вакцыну да з’яўлення сімптомаў.
Каб пазбегнуць хваробы, варта пазбягаць кантактаў з дзікай і безнагляднай жывёлай. Не набліжацца да яе, не гладзіць, не карміць і не прыносіць дадому. Здаровыя звяры звычайна пазбягаюць сустрэч з чалавекам, а іх з’яўленне ў населеным пункце можа ўказваць на рызыку заражэння. Хатнюю жывёлу – сабак і кошак – трэба штогод вакцынаваць. Гаспадары павінны зарэгістраваць гадаванцаў у ветслужбе і захоўваць правілы іх утрымання: выгульваць на кароткім павадку, а буйных сабак – у намордніку, не дапускаць кантактаў з бяздомнымі жывёламі.
Калі ў жывёлы з’явіліся сімптомы, што могуць указваць на шаленства (змяненне паводзін, багаты слінацёк, цяжкасць глытання, сутаргі), то тэрмінова звяртайцеся да ветэрынара. Калі яна ўкусіла чалавека, то пацярпеламу трэба паведаміць свой адрас і даставіць звера ў ветслужбу для агляду і назірання.
Правілы бяспечных паводзін з жывёлай: не турбуйце яе ў месцах пражывання, не чапайце яе ежу, не рабіце рэзкіх рухаў і крыкаў, не заганяйце ў вугал. Калі кантактавалі з патэнцыяльна хворай жывёлай, то старанна прамыйце рану ці месца, куды магла трапіць сліна, праточнай вадой з мылам на працягу не менш за 15 хвілін. Апрацуйце краі раны антысептыкам, накладзіце стэрыльную павязку, як мага хутчэй звярніцеся ў медустанову. Чым раней пачаты курс вакцынацыі, тым вышэй шанцы папярэдзіць развіццё хваробы.
 
Надзея ГРЫКІН, памочнік урача-эпідэміёлага РЦГЭ.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
← Предыдущая

Такси – на контроле!

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]