Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

Абараняць дзяцей ад шкоднай інфармацыі ў Інтэрнэце ўжо не проста рэкамендацыя, а заканадаўча замацаваны абавязак для бацькоў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў Закон «Аб правах дзіцяці» і набылі моц.
– У абноўленым заканадаўстве асаблівая ўвага надаецца абароне дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю, маральнаму і псіхалагічнаму развіццю, – адзначае намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. – Пералік такой інфармацыі даволі шырокі.
Згодна з артыкулам 37-1 Закона «Аб правах дзіцяці», да шкоднай адносіцца інфармацыя, якая:
v выклікае жаданне ўжываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьвальныя рэчывы, тытунёвыя вырабы;
v заахвочвае да ўчынення злачынства або іншага грамадска небяспечнага дзеяння, у тым ліку да заняткаў прастытуцыяй, папрашайніцтва, бадзяжніцтва, удзелу ў рызыкоўных гульнях; учынення дзеянняў, звязаных з вырабам, распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару;
v станоўча ацэньвае злачынства або ідэалізуе злачынцаў; заахвочвае паводзіны, якія ўшчамляюць чалавечую годнасць, у тым ліку ўчыненне гвалтоўных дзеянняў у адносінах да людзей або жывёл;
v адлюстроўвае здзекі над чалавекам або групай людзей ці іх прыніжэнне ў сувязі з этнічным паходжаннем, нацыянальнай, расавай, рэлігійнай, моўнай, палавой прыналежнасцю, перакананнямі або поглядамі, сацыяльным становішчам, захворваннем;
v заахвочвае або станоўча ацэньвае жорсткасць, фізічны, псіхалагічны, сексуальныя гвалт, сексуальную эксплуатацыю, сексуальныя адносіны з удзелам дзяцей;
v заахвочвае да нанясення цялесных пашкоджанняў або самагубства, апісвае сродкі або абставіны самагубства;
v утрымлівае методыкі або іншыя матэрыялы пра спосабы вырабу небяспечных для жыцця і здароўя людзей прадметаў і іх выкарыстанне;
v заахвочвае звычкі, якія супярэчаць фарміраванню здаровага ладу жыцця;
v утрымлівае нецэнзурныя словы і выразы;
v дыскрэдытуе інстытут сям’і і шлюбна-сямейныя адносіны;
v запалохвальнага характару, у тым ліку прадастаўляемая ў выглядзе выявы або апісання ў прыніжальнай чалавечую годнасць форме смерці, няшчаснага выпадку, аварыі, катастрофы, захворвання і (або) іх наступстваў;
v утрымлівае парнаграфічныя матэрыялы і (або) эротыку.
Заканадаўча замацаваны абавязак бацькоў (апекуноў, папячыцеляў) абараняць дзяцей ад інфармацыі ў Інтэрнэце, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.
– Бацькі павінны вучыць дзяцей арыентавацца ў інфармацыйным полі і адрозніваць карысны і пазнавальны кантэнт ад небяспечнага, – заўважае намеснік пракурора. – Эфектыўнай мерай будзе заключэнне з пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг дагавору на аказанне паслуг па абмежаванні доступу да пэўных рэсурсаў.
Дзяржорганы, дзяржаўныя і іншыя арганізацыі павінны аказваць інфармацыйна-кансультацыйную дапамогу бацькам у рэалізацыі мер па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі ў Інтэрнэце.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.