04 Апреля 2019

"Горячий телефон". Медосмотр для школьников — на целый день

gazeta
  • 641

 Вучні 1 “А” класа СШ № 2 учора праходзілі медагляд у паліклініцы, а бацькі перажывалі за іх самаадчуванне і здароўе.

— Нам сказалі, дзеці павінны прыйсці ў паліклініку нашча, каб здаць аналіз крыві. Можна ўзяць з сабой бутэрброд. Аналіз здавалі ў 11.00. І вось ужо амаль дзве гадзіны дня, а малыя да гэтага часу на медаглядзе. Праходзяць яго ў парадку жывой чаргі. А там жа і хворыя людзі. Раптам які вірус прынясуць, — расказвала ў тэлефонную трубку ўсхваляваная маці.

Перажыванні бацькоў зразумелыя. Дзеці з раніцы галодныя (бутэрбродам сыты не будзеш), тры гадзіны ў паліклініцы. Наперадзе яшчэ кабінеты.


Як патлумачылі ў Міёрскай ЦРБ, медагляд школьнікаў арганізуе ўчастковы ўрач. За каментарыямі звярнуліся да Лукер’і Лагунёнак, якая курыруе СШ № 2. Урач заўважыла, што эпідэміі зараз няма, таму хвалявацца з-за вірусаў не варта. 1 красавіка — першы дзень медагляду ў школьнікаў. Недапрацоўкі ўлічаць, графік перагледзяць.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

11 июля - День профилактики алкоголизма

Назад к списку
Следующая →

Нарушение осанки обнаружили у 4% школьников района

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]