Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы капітальна абнавілася, пацыенты тут лечацца з камфортам. На рамонт асвоена 160 тысяч рублёў. Грошы выдзелены з абласнога, раённага бюджэтаў. Спонсарскую дапамогу аказалі лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя "Дзісна", міёрская перасоўная механізаваная калона-55, жыллёва-камунальная гаспадарка раёна, прадпрыемства меліяратыўных сістэм. Выдзеліў сродкі раённы выканаўчы камітэт. Галоўны ўрач Алена Сівая шчыра дзякуе мясцовай уладзе, кіраўнікам названых устаноў за падтрымку і вялікі ўдзел у агульнай важнай справе.
У аддзяленні заменены вокны, дзверы, сантэхніка, электрыка, выкладзены пліткай сцены і падлога, абабіта сайдынгам столь. Тут з'явіліся новыя ложкі, тумбачкі, сталы для пацыентаў, абсталяваны пакой для адпачынку работнікаў.
Рамонт доўжыўся тры месяцы. Але пацыенты і персанал нязручнасцяў амаль не адчулі. Ужо праз месяц яны змаглі зноў па-звыкламу працаваць і лечыцца ў сваіх апартаментах. Паралельна будаўнікі працягвалі рамонт, і цяпер даводзяць справу да лагічнага завяршэння. Асноўныя клопаты леглі на плечы спецыялістаў з ПМК-55, сантэхніку замяніла жыллёва-камунальная гаспадарка, паддоны з душам узяла на сябе гаспадарчая брыгада бальніцы. Спецыялісты з ЦРБ замянілі і электрыку.
Алена Сівая расказвае, што ў аддзяленні памянялася амаль усё. Засталіся толькі сцены звонку. Што да знешняга фасаду, то тут прыйдзецца прыкласці намаганні. Абнавіць ганак, прыступкі, абшыць будынак—так стане цяплей і прыгажэй. "На наступны год,—уводзіць у курс справы Алена Фёдараўна,—плануем адрамантаваць другі паверх".
Калектыў у інфекцыйным аддзяленні—пяць медсясцёр, столькі ж санітарак, буфетчыца, сястра-гаспадыня. Пакуль загадчыца Таццяна Масла ў дэкрэтным водпуску, хворых лечаць тэрапеўт і педыятр. Многа клопату кладзецца на плечы старшай медсястры Наталлі Кавалеўскай.
У аддзяленні абнавіўся нават тэхнічны інвентар, з'явіліся новыя кушэткі, шафы… Справа за малым—засталося замяніць шыльдачкі на памяшканнях і завяршыць некаторыя дробныя работы. Яшчэ адным прыгожым аб'ектам у раёне стала больш!
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.