05 Ноября 2026

Не забывайте о безопасности: Пожар в бане

gazeta
  • 1291

 

Пажары лазняў – традыцыйныя здарэнні ў зводках выратавальнікаў. Бывае, што людзі проста забываюцца пра тое, што яна топіцца. Разам з тым, недагляд можа прывесці да загарання. Прычыны, як правіла, – трэшчыны ў печы, коміне, сажа ў іх, непатушаныя вугалі.

Уважліва сачыце за спраўнасцю печак і комінаў. Трымайце драўляныя і іншыя лёгка ўзгаральныя прадметы далей ад участкаў, якія награваюцца. Рэгулярна чысціце печ, своечасова выпраўляйце дэфекты. Не дапускайце яе перапальвання. Сачыце за станам электраправодкі, разетак і выключальнікаў. Звяртайце ўвагу на асвятленне ў парылцы: электрычную лямпачку трэба абараніць ад пару і пырскаў воданепранікальным плафонам або каўпаком.

Распальваючы печ, сачыце, каб тлеючыя вугалі не выпалі з топкі, размясціце перад ёй перадтопачны ліст з негаручага матэрыялу памерам не менш за 0,5 х 0,7 метра. Калі толькі выбіраеце месца для ўзвядзення лазні, размясціце яе на бяспечнай адлегласці з улікам супрацьпажарных разрываў.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.

← Предыдущая

Вейпы - миф о безопасности и реальная угроза здоровью

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]