04 Ноября 2014

Алкоголизм внезапно не появляется

gazeta
  • 484

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каля 2,5 мільёнаў смерцяў ад хвароб сэрца і печані, розных відаў рака, дарожна-транспартных здарэнняў і самагубстваў звязана са спіртным. 

 

Высокім застаецца ўзровень ужывання алкагольных напояў у нашай краіне. За апошнія пяць год павялічылася колькасць асоб, якія пакутуюць ад хранічнага алкагалізму і знаходзяцца на дыспансерным уліку ў спецыялізаваных установах аховы здароўя. Сярод іх вельмі шмат жанчын. На жаль, грамадства даволі лаяльна ставіцца да нераўнадушнай да спіртнога жанчыны, пакуль у доме чысціня, накормлены дзеці, а ў начальства няма прэтэнзій да работы. І толькі калі яе паводзіны выходзяць за рамкі сацыяльных норм, уключаецца кантроль з боку родных і сяброў.


Алкагалізм уяўляе сабой адну з форм таксікаманіі, якая характарызуецца схільнасцю да ўжывання рэчываў з утрыманнем этылавага спірту, развіццём псіхічнай і фізічнай залежнасці, усебаковай дэградацыяй асобы. Як і любая іншая хвароба, ён не ўзнікае раптам, а мае свае даклінічныя праяўленні — бытавое п'янства.
Алкаголь не аказвае ўзбуджальнага дзеяння на вышэйшую нервовую дзейнасць. Наадварот, ён прыгнячае абодва асноўныя працэсы — і тармазны, і раздражняльны. Аднак уздзеянне на першы больш моцнае і хуткае. Суадносіны паміж тармазным і раздражняльным працэсамі парушаюцца на карысць апошняга. Такім чынам, бачнае ўзбуджэнне — гэты вынік зняцця тармазоў, а не стымуляцыя ў прамым сэнсе слова.
Адмовіцца ад спіртнога — гэта значыць зрабіць упэўнены крок да свайго здароўя і даць добры прыклад маладому пакаленню. 
 

 

С. СКАВАРОДКА,
мікрабіёлаг.

← Предыдущая

Меры предосторожности, необходимые для предотвращения поражения электрическим током

Назад к списку
Следующая →

Телефон доверия для родителей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]