Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў праходзіць на тэрыторыі раёна з 25 верасня па 11 кастрычніка. Мэты і задачы акрэслівае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Гардукевіч:
– Асноўная мэта маштабнай акцыі – аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне, уцягненне незанятых у эканоміцы грамадзян у працоўную дзейнасць, узмацненне кантролю за асобамі, якія раней пераступалі закон.
Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі разам з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі праводзяць адпрацоўку жылога сектара ў райцэнтры, сельскіх населеных пунктаў.
Асаблівая ўвага надаецца:
- грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, не жадаюць працаўладкоўвацца, сістэматычна злоўжываюць спіртнымі напоямі;
- асобам, што знаходзяцца на ўліках у крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі.
Таксама правераць пустуючыя дамы і кватэры з рэпутацыяй прытона.
Падчас акцыі пройдуць пасяджэнні саветаў грамадскасці па прафілактыцы правапарушэнняў, будуць арганізаваны групавыя і індывідуальныя гутаркі з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Тым, хто мае патрэбу ў бытавым і працаўладкаванні, акажуць дапамогу. Да парушальнікаў парадку і асоб, якія ігнаруюць патрабаванні закона, прыменяць адпаведныя меры, у тым ліку накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Пра факты дамашняга гвалту, сямейнай нядобранадзейнасці, месцы, дзе збіраюцца асацыяльныя кампаніі, паведамляйце свайму ўчастковаму інспектару або на 102.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.