02 Июня 2026

Как не стать жертвой злоумышленников, рассказал участковый инспектор милиции Миорского РОВД Артем Казаченок

gazeta
  • 3922

Апошнім часам пачасціліся выпадкі ўчынення махлярскіх дзеянняў у адносінах да пенсіянераў і непаўналетніх. Як не стаць ахвярай зламыснікаў, расказаў участковы інспектар міліцыі ААПП РАУС Арцём Казачонак.

– На працягу красавіка і мая ў РАУС паступіла 30 паведамленняў пра званкі махляроў жыхарам раёна.

Калі суразмоўнік прадстаўляецца супрацоўнікам банка і прапануе правесці пэўныя аперацыі – пакладзіце трубку і патэлефануйце ў банк па нумарах, указаных на афіцыйных сайтах. Не паведамляйце плацежныя рэквізіты сваіх картак, не пераходзьце па спасылках, не ўстанаўлівайце сумніўныя праграмы на тэлефон.

Калі нібыта ад імя супрацоўніка міліцыі ці следчага камітэта вам паведамілі, што з роднымі здарылася надзвычайнае здарэнне ці ДТЗ – звяжыцеся з імі асабіста і ўпэўніцеся, што ў іх усё добра. Не спяшайцеся пераводзіць грошы махлярам. Яны могуць нават рассылаць у сацыяльных сетках ці мэсанджарах фота сваіх дакументаў, аднак верыць ім не варта, бо праваахоўнікі так не робяць.

Калі вам прыйшло СМС з інфармацыяй пра выйгрыш грошай, машыны ці іншага каштоўнага прызу, то махляры могуць запатрабаваць перавесці суму ў кошт уплаты падатку ці пошліны. Як атрымліваюць грошы – то адразу знікаюць. Памятайце: нельга выйграць у латарэю, калі ў ёй не ўдзельнічаў.

Ні ў якім выпадку нікому не перадавайце дадзеныя доступу да вашага банкаўскага рахунка праз Інтэрнэт.

Калі сталі ахвярай злачынства – адразу звярніцеся ў міліцыю на нумар 102 або 5 20 02, 8 (029) 597 00 66. Беспакаранасць стымулюе махляроў да новых дзеянняў, пацярпець могуць і іншыя.

← Предыдущая

С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]