30 Июня 2026

Как не стать жертвой киберпреступников, напомнил участковый инспектор милиции Андрей Толопило

gazeta
  • 1656

 

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, нагадаў участковы інспектар міліцыі Андрэй Талапіла:

– Сучасныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў наша жыццё і зрабілі яго больш простым і камфортным. Праз інтэрнэт аплачваем рахункі, робім пакупкі і маем стасункі з блізкімі. Карыстаюцца гэтым і зламыснікі, што нярэдка прыводзіць да фінансавых страт.

Тры самыя распаўсюджаныя схемы, з якімі сутыкаюцца жыхары Міёршчыны:

  • званкі ад імя супрацоўнікаў банка ці міліцыі. Суразмоўнік паведамляе, што на ваша імя хтосьці імкнецца аформіць крэдыт ці што вашы грошы на рахунку пад пагрозай. Прапануе перавесці іх на «бяспечны» рахунак. Але ні супрацоўнік банка, ні праваахоўнік не будзе патрабаваць вашы паролі ці коды з СМС або прасіць перавесці грошы на староннія рахункі;
  • фішынгавыя спасылкі. Яны могуць быць неадрозныя ад сапраўдных старонак інтэрнэт-магазіна, кур’ерскай службы ці банка. Пераходзячы па іх і ўводзячы даныя карты, вы аддаяце свае грошы злачынцам;
  • махлярства ў сацыяльных сетках. Узламаўшы акаўнты вашых знаёмых, злачынцы ад іх імя просяць заняць грошы. Пераправярайце інфармацыю, патэлефанаваўшы чалавеку асабіста.

Прафілактыка кіберзлачынстваў пачынаецца з лічбавай граматнасці. Нікому не паведамляйце коды з СМС ці мабільнага дадатку – гэта ваш асабісты ключ. Выкарыстоўвайце складаныя паролі – унікальныя камбінацыі для кожнага сэрвісу. Правярайце адрасны радок: упэўніцеся ў сапраўднасці сайта перад тым, як правесці плацеж, і выкарыстоўвайце толькі абароненае злучэнне. Не верце шчодрым прапановам – нерэалістычныя зніжкі, лёгкі заробак ці хуткія выйгрышы амаль заўсёды з’яўляюцца пасткамі махляроў.
Найбольш уразлівыя да ўплыву злачынцаў пажылыя людзі. Дапамажыце сваім бацькам, бабулям і дзядулям абараніць іх зберажэнні. Устанавіце ліміты ў мабільным банкінгу на зняцце наяўных грошай і анлайн-пераводы. Забараніце ўваходзячыя званкі з замежных нумароў праз аператара мабільнай сувязі. Рэгулярна тэлефануйце сваякам і расказвайце пра схемы падману, пра якія чулі самі.

Паважаныя пенсіянеры! Калі вам паступіў падазроны званок або да вас прыйшлі незнаёмцы пад выглядам сац- работнікаў – не прымайце паспешных рашэнняў. Адразу тэлефануйце сваім дзецям або ў міліцыю.

Злачынствы ў сферы інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, такія як крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі (арт. 212 КК), несанкцыянаваны доступ да інфармацыі (арт. 349) або мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі, караюцца законам. За падобныя дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць аж да рэальнага пазбаўлення волі.
Варта захоўваць пільнасць і крытычна ставіцца да любой падазронай інфармацыі ў сетцы. Калі сутыкнуліся з супрацьпраўнымі дзеяннямі ці вам паступіў падазроны званок – тэрмінова звяртайцеся ў міліцыю.

← Предыдущая

11 июля - День профилактики алкоголизма

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]