Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП

У арганізацыях раёна выяўлены парушэнні ў падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2026 – 2027 гг. Маніторынг праведзены ў ТАА «Металапракатная кампанія», ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», «Чэрасы», «Міёрскі мясакамбінат».
У рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду спецыялісты абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў правялі ў арганізацыях Міёрскага раёна кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях выканання заканадаўства і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў у частцы рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, арганізацыі і выканання энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі работ па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона.
Маніторынг паказаў, што прадпрыемствы праводзяць мэтанакіраваную комплексную работу па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Разам з тым выяўлены асобныя парушэнні ў сферы энергазберажэння. У тым ліку:
* частковая адсутнасць цеплавой ізаляцыі на трубаправодах, запорнай арматуры і цеплавыкарыстальным абсталяванні сістэм цеплазабеспячэння на некаторых прадпрыемствах;
* уцечка халоднай вады з запорнай арматуры даільнага абсталявання на МТФ і ствала воданапорнай вежы ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс».
З мэтай папярэдзіць неэфектыўнае і нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў з адказнымі службовымі асобамі арганізацый праведзена растлумачальная работа аб парадку выканання патрабаванняў заканадаўства. Дадзены рэкамендацыі па выпраўленні выяўленых парушэнняў, тэрміны выканання ўзяты на кантроль.
Дзяніс ПЯТРОЎСКІ, намеснік начальніка інспекцыйна-энергетычнага аддзела абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.