15 Февраля 2023

В Миорском районе прошла межведомственная акция против наркотиков

gazeta
  • 770

  «Наркотыкі: даведайся праўду і адмоўся». Пад такой назвай на мінулым тыдні ва ўстановах адукацыі прайшла раённая міжведамасная акцыя, ініцыятарам якой выступіла камісія па справах непаўналетніх райвыканкама.

Як не трапіць у лік нарказалежных і адмовіцца ад спакусы лёгкіх грошай, што абяцаюць закладчыкам псіхатропаў. Якая адказнасць прадугледжана за захаванне і збыт наркотыкаў. Чаму лепш зрабіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця. Пра гэта нагадалі школьнікам супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, псіхолагі сацыяльна-педагагічнага і тэрытарыяльнага цэнтраў.

– За два дні наведалі пяць устаноў адукацыі. Папярэдзілі дзяцей трымацца ад наркотыкаў надалей, – расказвае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Алена Пацеенак. – Тэма асабліва актуальная для старшакласнікаў, якія ў хуткім часе стануць студэнтамі і, магчыма, сутыкнуцца з сітуацыяй, калі ім прапануюць паспрабаваць наркотыкі ці зарабіць на іх сбыце. У такіх выпадках самае важнае – сказаць цвёрдае «Не». На гэтым акцэнтавалі ўвагу падлеткавай аўдыторыі.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Меры предосторожности, необходимые для предотвращения поражения электрическим током

Назад к списку
Следующая →

В Беларуси 24 февраля пройдет Единый день безопасности дорожного движения

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]