14 Мая 2012

"Переживаешь за каждого"

gazeta
  • 579

"Переживаешь за каждого" 12 мая — Міжнародны дзень медыцынскай сястры

Галіна Аляксандраўна Крук нарадзілася ў суседнім Верхнядзвінскім раёне ў вёсцы Канцавая, закончыла Луначарскую васьмігодку. Паступіла на акушэрскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Пачала працоўную дзейнасць у дзявятнаццацігадовым узросце медсястрой яшчэ ў жніўні 1968-га на Канахоўскім ФАПе, што на Міёршчыне, куды была размеркавана.

 

Працаваць штодзень з хворымі складана: да кожнага трэба знайсці асобны падыход, умець выслухаць і дапамагчы, аблегчыць боль, але маладая медсястра лёгкіх шляхоў не шукала. Галіну Аляксандраўну пасля ФАПа перавялі ў аперацыйны блок райбальніцы. Часам прыходзілася і суткамі завіхацца ля хворых. «Працуеш удзень, і на ноч маглі выклікаць…», — узгадвае яна. Тут добрым настаўнікам была для яе вопытная, перажыўшая вайну, старшая аперацыйная медсястра Аляксандра Фёдараўна Панамарэнка. З удзячнасцю атрыманую навуку і цяпер успамінае яе вучаніца. Такі вучэбна-практычны перыяд паспрыяў у далейшым кар’ернаму росту, бо была прызначана на пасаду старшай медсястры траўматалагічнага аддзялення.

 

Арганізаванасць і патрапабавальнасць яе да сябе, так і да іншых — рысы характару, якія хутка заўважае кіраўніцтва. Гэта прадвызначыла тое, што з 1985 да 2005 года — да выхаду на пенсію — Галіна Аляксандраўна з’яўлялася галоўнай медсястрой ЦРБ. Пад яе кіраўніцтвам забяспечваўся належны ўзровень работы малодшага і сярэдняга звяна медперсаналу.

 

З глыбокай павагай Галіна Аляксандраўна ўзгадвае тых, пад чыім кіраўніцтвам пачынала працаваць, і з кім шчыруе сёння: з былых — галоўную медсястру Зінаіду Кірылаўну Гайдар, галоўных урачоў Мікалая Максімавіча Фёдарава і Пятра Аляксандравіча Пазняка, яго намесніка па медыцынскай частцы і цяпер галоўнага ўрача ЦРБ Алену Фёдараўну Сівую, яе намесніка Святлану Васільеўну Бірукову, галоўную медсястру Святлану Андрэеўну Карпеза, намесніка галоўнага ўрача па ПА Міхаіла Аляксеевіча Кавалевіча і старшую медсястру Алену Іванаўну Януковіч. «Калектыў райбальніцы дружны і згуртаваны», — адзначае спецыяліст са стажам.

 

Сёння Галіна Аляксандраўна працягвае несці сваё прызванне медсястрой фтызіятрычнага кабінета, дапамагае ўрачу-фтызіятару, граматнаму спецыялісту. Прыём і дыспансерызацыя хворых туберкулёзам, кантроль за іх лячэннем, строгае выкананне санэпідэмрэжыму, а таксама прафілактычныя зносіны з сваякамі хворага — усё гэта ўваходзіць у абавязкі іх кабінета. Нярэдкія выпадкі, калі некаторыя не хочаць наведваць урача, тады вымушаны выязджаць да іх дадому і тлумачыць сітуацыю.

 

З вышыні свайго стажу Галіна Аляксандраўна адзначае: «Быць медыкам—цікавая і высакародная, адказная работа. Прыемна, калі людзі да цябе звяртаюцца, а ты можаш ім дапамагчы, перажываеш за кожнага… З пачуццём вялікай радасці назіраеш за іх выздараўленнем».

 

За сорак чатыры гады яна ні разу не пашкадавала, што выбрала менавіта такі шлях. Працаваць на карысць хворых і для іх дабра лічыць цяпер, як і раней, — самай галоўнай і важнай місіяй. З гордасцю гаворыць пра дадзеную шмат гадоў таму і вытрыманую клятву Гіпакрата.

 

Важнае месца, як і ў кожнага ў жыцці, у Галіны Аляксандраўны займае сям’я. З мужам Панцялеем Аляксандравічам вырасцілі дачку Галіну. Яна ўжо дарослая і з мужам Сяргеем жыве і працуе ў Салігорску, абодва эканамісты, а бабулі і дзядулю падарылі ўнучку Аляксандру, якая вучыцца ў школе. 

Лета і вольны час сям’я Крук праводзіць на дачы, куды Галіна Аляксандраўна часцей за ўсё даязджае на веласіпедзе. Яна—за здаровы лад. Любяць працаўнікі ягадаў і грыбоў назапасіць. Усё ў яе сям’і атрымліваецца.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

← Предыдущая

Борьба с нелегальным алкоголем: ситуация в Миорском районе

Назад к списку
Следующая →

"Беларусь против табака"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]