21 Марта 2016

Нельзя курить во время работы с пестицидами

gazeta
  • 529
Нельзя курить во время работы с пестицидамиНе за гарамі вясенне-палявыя работы. Каб атрымаць добры ўраджай, пасяўны матэрыял належыць апрацоўцы пестыцыдамі. Гэты надзейны сродак абароны раслін ад шкоднікаў можа негатыўна ўплываць на арганізм чалавека, які заняты на работах з ім, калі не падпарадкоўвацца пэўным правілам. 
 
Усе працуючыя з ядахімікатамі рэгулярна праходзяць перыядычныя медыцынскія агляды. Забяспечваюцца спецадзеннем і сродкамі абароны—пальчаткамі, акулярамі, процівагазамі ці процівагазавымі рэспіратарамі. І, тым не менш, усе перасцярогі могуць аказацца малаэфектыўнымі, калі есці падчас працы і асабліва курыць. 

Спыняючы работу кожныя 15-20 хвілін, курэц здымае процівагаз ці рэспіратар, а значыць, удыхае часцінкі яшчэ не асеўшай суспензіі ядахіміката. Пры гэтым забруджваюцца рукі, твар, цыгарэта. У выніку доза пестыцыду, які трапляе ў арганізм, становіцца небяспечнай. 
Большасць ядахімікатаў негатыўна ўплывае на нервовую сістэму. А рэчывы, што ўтрымліваюцца ў тытунёвым дыме, садзейнічаюць пераходу гемаглабіну крыві ў карбаксігемаглабін, які абцяжарвае забеспячэнне ўсіх тканак кіслародам і выклікае перш за ўсё галаўны боль, раздражняльнасць.
 
Трэба памятаць, што здымаць процівагаз ці рэспіратар неабходна толькі ў чыстай зоне, удалечыні ад месц апрацоўкі раслін. Папярэдне грунтоўна вымыць з мылам пальчаткі і рукі. Калі пестыцыд трапіць на скуру, забруджаны ўчастак неабходна абясшкодзіць. Дапаможа ў гэтым слабы раствор марганцавакіслага калію. 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,
Тамара СКАВАРОДКА.


← Предыдущая

Правила безопасной эксплуатации печного отопления

Назад к списку
Следующая →

Помогут проба Манту и флюорография

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]