Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
Пульс Миорщины: Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия
Туризм: На Витебщине утверждены сроки сбора дикорастущих ягод в 2026 году

Гэты прыбор павінен быць у кожным доме, бо чадны газ не мае ні колеру, ні паху. Вы не адчуеце яго прысутнасць у паветры, аднак атручванне ім – адна з найбольш частых прычын няшчасных выпадкаў пры карыстанні газам у быце.
Першыя сімптомы атручвання чадным газам лёгка зблытаць са стомленасцю: галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць, санлівасць. Да таго моманту, калі вы зразумееце, што ўсё дрэнна, часта ўжо няма сіл адчыніць дзверы ці акно.
Пры лёгкім атручванні назіраецца агульная слабасць, галаўны боль, стук у скронях, шум у вушах, галавакружэнне, сухі кашаль, цяжкасць дыхання, слёзацячэнне, млоснасць, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца. Для сярэдняга характэрныя ўзмацненне сімптомаў, а таксама затуманенасць свядомасці, ванітаванне, галюцынацыі, нескаардынаваныя рухі. Пры цяжкім атручванні фіксуецца рухальны параліч, страта прытомнасці, сутаргі, пашырэнне зрэнкаў, пасіненне скуры, парушэнне дыхання і сардэчнай дзейнасці аж да іх спынення.
Чадны газ – праблема не толькі пячнога ацяплення. У ліку крыніц небяспекі таксама газавыя калонкі і катлы, асабліва пры недастатковай цязе ў дымавым ці вентыляцыйным канале, няшчыльнасць у злучэннях катла з комінам, а яшчэ газавыя пліты, калі іх выкарыстоўваць для абагрэву памяшкання ці доўга гатаваць пры зачыненых вокнах.
Папярэдзіць пра небяспечную канцэнтрацыю чаднага газу ў паветры датчык. Некаторыя сучасныя мадэлі могуць адпраўляць паведамленне на тэлефон. Калі спрацаваў датчык – тэрмінова адчыніце вокны і дзверы, выключыце ўсе газавыкарыстальныя прыборы і перакрыйце падачу газу. Пажарны апавяшчальнік не дапаможа, бо ён рэагуе толькі на дым і тэмпературу.
Дзе ўсталяваць прыбор? На столі ў цэнтры пакоя або найвышэйшай кропцы на адлегласці не менш за 30 сантыметраў ад сцяны або на самой сцяне на вышыні 1,5-1,8 метра ад падлогі, вышэй за дзверы і вокны, але не менш за 15 см ад столі. Адлегласць да крыніц чаднага газу павінна складаць адзін – тры метры. Лепш не мацаваць прыбор ля кандыцыянераў, вентылятараў ці выцяжкі, ля адчыненых акон, дзвярэй ці на скразняках.
Андрэй ШАЛАФАНЕНКА,
інспектар энергагазінспекцыі Глыбоцкага МрА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.