Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП

Бяспека людзей і правапарадак на вуліцах і ў дамах у многім залежаць ад кантролю за спіртаўтрымлівальнай прадукцыяй. У Міёрскім раёне актывізавана прафілактыка яе незаконнага абароту, праінфармаваў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Талапіла:
– Участковыя інспектары міліцыі РАУС на пастаяннай аснове праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на выкараненне падпольнай вытворчасці алкаголю, ліквідацыю кропак збыту сурагату і папярэджанне правапарушэнняў, што ўчыняюцца на глебе п’янства.
Незаконны абарот алкаголю – гэта не проста эканамічнае правапарушэнне, а каталізатар цяжкіх сацыяльных наступстваў. Практыка паказвае, што звыш паловы бытавых злачынстваў (забойствы, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванне, разбой) учыняецца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
Асаблівую небяспеку ўяўляюць так званыя «саматужныя» напоі і спіртаўтрымлівальныя сурагаты. У самагоне і падробнай гарэлцы канцэнтрацыя таксічных сівушных алеяў і метылавага спірту часта перавышае межавую норму. Ужыванне такой прадукцыі вядзе да цяжкіх атручванняў, інваліднасці і смерці. Акрамя таго, кватэры, дзе арганізуюцца кропкі збыту – прытоны – становяцца ачагамі антысанітарыі, пастаяннага шуму і пажарнай небяспекі, што парушае правы і спакой суседзяў.
Дзеючае заканадаўства прадугледжвае меры адказнасці як для вытворцаў, так і для спажыўцоў нелегальнага алкаголю. Згодна з арт. 13.27 КаАП, вытворчасць фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), як і захоўванне апаратаў для іх выпрацоўкі, цягнуць папярэджанне або штраф да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі і абсталявання. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, або выраб звыш пяці літраў самагону ці больш за 30 літраў брагі, караюцца штрафам ад пяці да 30 базавых. Згодна з арт. 13.21 КаАП, перамяшчэнне па тэрыторыі краіны фізасобамі звыш пяці літраў алкагольных напояў без акцызных марак РБ пагражае штрафам ад 10 да 100 БВ з канфіскацыяй тавару.
Эфектыўна супрацьдзейнічаць нелегальнаму алкаголю немагчыма без актыўнай грамадзянскай пазіцыі жыхароў раёна. Тэрмінова паведамляйце пра факты работы самагонных апаратаў, адрасы кропак гандлю спіртам ці падазроных кліентаў, якія рэгулярна наведваюць пэўныя кватэры. Тэлефануйце на кругласутачны нумар 102 ці свайму ўчастковаму інспектару ў гадзіны прыёму грамадзян – кожную сераду: у Міёрах і Дзісне – з 17.00 да 20.00, у сельскай мясцовасці – з 10.00 да 13.00 у грамадскія пункты аховы правапарадку.
Канфідэнцыяльнасць і ананімнасць гарантуюцца. Ваш званок можа папярэ- дзіць трагедыю, выратаваць чыёсьці жыццё і вярнуць спакой у дом.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.