05 Ноября 2026

Безопасность на железной дороге: Правила от участкового Миорского РОВД

gazeta
  • 1506

 

Чыгунка – крыніца павышанай небяспекі, дзе цана нават невялікай бестурботнасці вымяраецца здароўем і чалавечымі жыццямі. Большасць здарэнняў адбываецца праз няўважлівасць і неасцярожнасць людзей. У рамках прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі рэгулярна выходзяць у рэйды і нагадваюць простыя, але жыццёва важныя правілы паводзін. Іх расказаў участковы інспектар міліцыі Уладзіслаў Зямец:

– Аналіз здарэнняў паказвае, што часцей усяго да бяды прыводзяць тыповыя памылкі. У іх ліку пераход пуцей ва неўстаноўленых месцах – спроба «зрэзаць вугал» праз рэльсы там, дзе няма пешаходнага перахода, танэля ці моста, а таксама перад поездам, які набліжаецца. Яго хуткасць высокая, а тармазны шлях складае ад некалькіх сотняў метраў да паўтара кіламетра. Машыніст не зможа імгненна спыніць састаў. Не варта знаходзіцца на пуцях у навушніках ці ў капюшоне. Гучная музыка ў плэеры ці тэлефоне адключае слых. Можна проста не заўважыць поезд. Значная частка пацярпелых на пуцях знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Рэакцыя затарможаная, інстынкт самазахавання прытуплены. Сярод прычын здарэнняў – гульні і небяспечныя забавы падлеткаў. Нанясенне графіці на вагоны, зацэпінг, хаджэнне па дахах вагонаў ці кіданне камянёў у вокны цягнікоў – не толькі смяротна небяспечна, але і прадугледжвае адміністрацыйную і крымінальную адказнасць.

Пераходзьце чыгуначныя пуці толькі ў адведзеных для гэтага месцах: па насцілах, пешаходных мостах, падземных пераходах. Папярэдне ўпэўніцеся ў адсутнасці поезда. Не падыходзьце да краю платформы да поўнага спынення цягніка. Забаронена падлязаць пад вагоны, нават калі ён стаіць, бо можа пачаць рухацца ў любы момант. Сачыце за дзецьмі, патлумачце ім, што чыгуначныя пуці – не месца для прагулак і сэлфі.

Калі заўважылі на пуцях людзей у небяспечным стане, прадметы ці іншыя пагрозы бяспецы руху – тэрмінова паведаміце пра гэта па нумары 102.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Вейпы - миф о безопасности и реальная угроза здоровью

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]