Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"

У сувязі з міграцыяй дзікіх пералётных птушак узнікае пагроза захворваемасці тых, хто гадуецца на прыватных падворках, на хваробу Ньюкасла. Так званая псеўдачума – вірусная хвароба, працякае востра і распаўсюджваецца хутка, паражае органы дыхання, страўнікава-кішэчнага тракта і цэнтральнай нервовай сістэмы.
Пры вострым цячэнні хваробы гіне каля 60-90% птушкі. Пры ўзнікненні эпізаатыі вялікія выдаткі ідуць на карантынныя і прафілактычныя мерапрыемствы. Да хваробы ўспрымальныя ўсе хатнія і дзікія птушкі атраду курыных, найбольш церпяць маладыя. Качкі і гусі ўстойлівыя, але могуць быць носьбітамі віруса. Крыніца інфекцыі – хворая птушка, якая знаходзіцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама грызуны і дзікія птушкі. Перадавацца вірус можа і праз неабеззаражаныя прадукты і сыравіну: яйкі, мяса, подсціл, корм, пяро і пух, а таксама кляшчоў і забруджаны выдзяленнямі хворых інвентар.
Інкубацыйны перыяд доўжыцца тры – сем дзён, зрэдку дзевяць – дванаццаць. Пры маланкавым цячэнні птушка гіне раптоўна без выражаных клінічных прыкмет. Пры вострым – рэзка пагаршаецца апетыт, а потым знікае. Тэмпература цела павышаецца да 44 градусаў, з’яўляюцца вяласць, прыгнечанасць, маларухомасць, паражэнні нервовай і дыхальнай сістэм, развіваюцца кан’юнктывіты, рагавіца мутнее. У ротавай і носавай поласцях назапашваецца шмат слізі. Птушка кашляе, чхае, выдае «каркаючыя» гукі і дыхае адкрытай дзюбай. Часта ўзнікае панос, экскрэменты афарбаваныя ў зялёны колер, зрэдка бывае прымесь крыві. Пры паражэнні цэнтральнай нервовай сістэмы хада становіцца хісткай, птушкі здзяйсняюць кругавыя рухі, дадаюцца паралічы шыі, крылаў, ног. Смерць наступае праз тры – дванаццаць дзён пры моцным знясіленні.
Лячэння хваробы няма, адзіны спосаб пазбегнуць яе – вакцынацыя. Ажыццяўляецца яна шляхам выпойвання разведзенай у вадзе вакцыны. Папярэдне птушку трэба на працягу дзвюх – трох гадзін трымаць без вады.
Раздаваць бясплатную вакцыну жыхарам Міёршчыны плануецца з 1 па 9 чэрвеня па сельсаветах: Мікалаёўскі – 1 чэрвеня, Узмёнскі – 2-га, Завуццеўскі і Язненскі – 3-га, Туркоўскі – 4-га, Новапагосцкі – 5-га, Павяцкі – 8-га, Перабродскі – 9-га. Міярчане і тыя, хто пражывае на тэрыторыі Міёрскага сельсавета, могуць звяртацца ў райветстанцыю.
Вакцына расфасавана ў флакон на 100 доз, перад прымяненнем яго змесціва неабходна растварыць у літры чыстай пітной вады, разліць у вымытыя без прымянення дэзсродкаў паілкі з разліку 10 мл на адну птушку. Разведзеную вакцыну варта выкарыстаць на працягу гадзіны.
Васіль ЛАПІЦКІ,
начальнік супрацьэпізаатычнага аддзела ветстанцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.