Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Методом оказания первой помощи обучают миллионы людей общества Красного Креста и Красного Полумесяца. Таким образом у каждого появляется возможность стать потенциальным спасителем. Всемирный день первой помощи проходит прошел под девизом «первая помощь и спорт». Об особенностях этой информационной кампании и важности владения навыками оказания первой помощи беседуем с председателем районного объединения Белорусского Общества Красного Креста Анной Лисковой.
Метадам аказання першай дапамогі навучаюць мільёны людзей таварыствы Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Такім чынам у кожнага з’яўляецца магчымасць стаць патэнцыяльным выратавальнікам. Сусветны дзень першай дапамогі праходзіць прайшоў пад дэвізам «Першая дапамога і спорт». Пра асаблівасці гэтай інфармацыйнай кампаніі і важнасць валодання навыкамі аказання першай дапамогі гутарым са старшынёй раённага аб’яднання Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганнай Лісковай.
– Здольнасць аказваць першую дапамогу з’яўляецца правам для ўсіх людзей, – заўважае Ганна Віктараўна. – Сусветны дзень першай дапамогі адзначаецца штогод у другую суботу верасня з мэтай падкрэсліць важнасць даступных ведаў пра першую дапамогу. Тэма сёлетняга скіравана на тое, каб звярнуць увагу на крытычнае перасячэнне першай дапамогі і спорту, павысіць дасведчанасць пра важнасць ведаў па яе аказанні ў спартыўным асяродку.
Асацыяцыі са спортам, як правіла, – здароўе, бадзёрасць, пазітыў. Аднак у кожнага медаля ёсць свой адваротны бок.
– У спорце траўмы і надзвычайныя сітуацыі могуць узнікаць раптоўна, так бы мовіць, без папярэджання. Расцяжэнні, пераломы, сатрасенні мозга, сардэчныя прыступы. Таму важную ролю адыгрываюць навыкі аказання першай дапамогі. Валодаць імі трэба і дзецям, і дарослым, і пажылым людзям. Тэма сёлетняга Сусветнага дня першай дапамогі «Першая дапамога і спорт» ахоплівае ўсе ўзроставыя групы.
Для навыкаў аказання першай дапамогі, па сутнасці, не існуе ўзроставых межаў. Для кожнай катэгорыі – дзеці, дарослыя, пажылыя – яны маюць сваё значэнне.
– Дзеці энергічныя па сваёй прыродзе, таму найбольш рызыкуюць траўмавацца. Асабліва падчас спартыўных гульняў, забаўляльных мерапрыемстваў. Валодаючы базавымі навыкамі аказання першай дапамогі, яны будуць гатовы дапамагчы як сабе, так і сваім сябрам. Да таго ж з ранняга ўзросту ў дзяцей будзе выхоўвацца пачуццё адказнасці.
Навучанне аказанню першай дапамогі для дарослых – неабходнасць. Тым больш у сферы спорту, асабліва аматарскага, дзе траўмы – з’ява нярэдкая. Важна ўмець аказаць неадкладную дапамогу да прыбыцця медыкаў.
Першаступеннае значэнне навучанне навыкам першай дапамогі мае для пажылых людзей. Для іх фізічная актыўнасць – складнік здаровага даўгалецця. Разам з тым у пажылым узросце ўзрастае рызыка падзенняў, расцяжэнняў, сардэчных прыступаў. Важна адпрацоўваць навыкі першай дапамогі, адаптаваныя да канкрэтных патрэб пажылых людзей.
Першая карцінка, якую малюе ўяўленне на словы «першая дапамога», – сардэчна-лёгачная рэанімацыя.
– Гэты навык неабходна засвоіць і ўмець прымяняць кожнаму. Тым больш у спорце, улічваючы патэнцыяльнае ўзнікненне сардэчных надзвычайных сітуацый. Як паказваюць шматлікія даследаванні, у выпадку раптоўнага спынення сэрца неадкладнае ўмяшальніцтва праз сардэчна-лёгачную рэанімацыю значна павышае шанцы на выжыванне.
Адна з мэт сёлетняга Сусветнага дня першай дапамогі – заахвочваць спартсменаў, трэнераў і аматараў спорту ўсіх узростаў да навучання базавым прыёмам аказання першай дапамогі. Між тым авалодаць такімі навыкамі важна для ўсіх. Ці імкнуцца стаць выратавальнікамі жыхары Міёршчыны.
– Атрымалі сертыфікаты аб праходжанні курса супрацоўнікі металапракатнага завода. Перыядычна звяртаюцца за кансультацыямі з мясакамбіната, устаноў адукацыі райцэнтра, у тым ліку і ў летні перыяд. Вучыліся аказваць першую дапамогу работнікі дзіцячага санаторыя «Расінка». Адпрацоўвалі гэтыя навыкі разам з наведвальнікамі аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН. Курс прадастаўляецца па запыце на бязвыплатнай аснове. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.