28 Декабря 2020

Массовая вакцинация от коронавируса начнется в январе 2021 года

gazeta
  • 757

 Масавая вакцынацыя ад каронавіруса, паводле слоў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, распачнецца ў студзені 2021 года.

 

Вакцыны замежнай вытворчасці ўжо закупляюць. Іх прапануюць пяць – шэсць відаў як для бясплатнай імунізацыі, так і на выбар насельніцтва пры жаданні прышчапіцца. Працэс будзе наладжаны па аналогіі з вакцынацыяй ад грыпу. У першачарговым парадку належаць імунізацыі медыцынскія работнікі, педагогі, работнікі прадпрыемстваў гандлю і транспарта. Да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, затым выйсці на паказчык у 5,5 мільёна. Аднак татальнай імунізацыі не будзе. Як звярнуў увагу міністр аховы здароўя, пытанне не ў грошах, а ў мэтазгоднасці і супрацьпаказаннях.

 
Адначасова будзе наладжвацца вытворчасць вакцын у Беларусі. Перш за ўсё расійскіх, адзначыў Дзмітрый Піневіч.
– Гэта будуць бізнес-праекты, якія маюць на мэце насычэнне нашай краіны бяспечнымі якаснымі вакцынамі і магчымыя экспартныя пастаўкі ў будучым.

 
Важны кампанент аховы здароўя насельніцтва – стварэнне айчыннай вакцыны. Для гэтага распрацуюць і зацвердзяць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы комплексную праграму з мерапрыемствамі, тэрмінамі, адказнымі ўдзельнікамі. Пра гэта, у прыватнасці, ішла размова на нядаўнай нарадзе. Акцэнт рабіўся на магчымасці не столькі стварыць вакцыну, колькі маштабаваць яе вытворчасць. Працэс складаны, але ланцужок дзеянняў ужо прадумалі, – пракаменціраваў міністр.

 
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Такси – на контроле!

Назад к списку
Следующая →

Отделению анестезиологии и реанимации Миорской ЦРБ – 30 лет: вспоминаем его истоки

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]