Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Аномально теплая и малоснежная зима привела к тому, что сезон активности клещей стартовал раньше. В стране первый укус зафиксирован еще в январе. Эти насекомые могут быть переносчиками клещевого энцефалита и Лайм-боррелиоза, а еще ряда других инфекций. И если от первого есть прививка, то от второго – нет. Как защитить себя?
Анамальна цёплая і маласнежная зіма прывяла да таго, што сезон актыўнасці кляшчоў стартаваў раней. У краіне першы ўкус зафіксаваны яшчэ ў студзені. Гэтыя насякомыя могуць быць пераносчыкамі клешчавога энцэфаліту і Лайм-барэліёзу, а яшчэ шэрагу іншых інфекцый. І калі ад першага ёсць прышчэпка, то ад другога – не. Як абараніць сябе?
Іксодавыя кляшчы любяць вільгаць, жывуць на ўчастках з добра развітым раслінным покрывам. Яны аддаюць перавагу ўмерана зацемненым тэрыторыям з густым травастоем і часцей сустракаюцца на лясных сцежках, парослых па баках травой. Актыўныя з сакавіка па лістапад.
Чалавек заражаецца часцей за ўсё пасля прысмоктвання інфіцыраванага кляшча. Клешчавы энцэфаліт можа развіцца і пры ўжыванні некіпячонага казінага малака, калі жывёлу раней пакусала інфіцыраванае насякомае. Прыкметы вострага віруснага захворвання – дрыжыкі, моцны галаўны боль, ванітаванне, колючыя болі ў канечнасцях. Ліхаманка трымаецца чатыры – пяць дзён, пасля чаго знікае, а праз тыдзень – два вяртаецца ў выглядзе паражэння мазгавых абалонак. Галаўныя болі ўзмацняюцца, з’яўляюцца напружанасць патылічных мышцаў і святлабоязь.
Хвароба Лайма – вострая бактэрыяльная, якая перахо- дзіць у хранічную. Праяўляецца паражэннем скуры, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата, агульнай інфекцыйнай інтаксікацыяй. Першыя прыкметы – у месцах прысмоктвання кляшча праз адзін – два тыдні і больш праяўляецца чырвоная пляма, у сярэдзіне больш светлая, якая павялічваецца, а потым кольцы з’яўляюцца і ў іншых месцах. Іх суправаджаюць галаўны боль, агульная слабасць, немач, павышаная да 38 градусаў тэмпература цела. Калі іх не лячыць, хвароба становіцца хранічнай і на позніх стадыях развіваюцца цяжкія паражэнні органаў і сістэм.
Каб не натрапіць на кляшча, трэба захоўваць меры прафілактыкі: у лесе максімальна прыкрываць цела, апранаць светлае адзенне з доўгімі рукавамі, манжэтамі і каўнерам, а штаны запраўляць у шкарпэткі, абавязковы галаўны ўбор. Варта прымяняць рэпеленты, кожныя паўтары – дзве гадзіны аглядаць адзенне. Вярнуўшыся з лесу, трэба праверыць і хатніх гадаванцаў, а таксама тое, што прынеслі з сабой.
Калі выявілі кляшча, які прысмактаўся, – звярніцеся ў арганізацыю аховы здароўя па медыцынскую дапамогу. Калі няма такой магчымасці – выдаліце яго самастойна спецыяльнай прыладай, ніцяной пятлёй ці пінцэтам. Месца прысмоктвання апрацуйце любым спіртавым растворам. Пры неабходнасці прафілактычнае лячэнне антыбіётыкамі прызначыць урач.
Даследаваць кляшча на Віцебшчыне можна ў мікрабіялагічных лабараторыях абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па адрасе г. Віцебск, вул. Жасткова, 25 і Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе г. Орша, вул. Талстога, 14.
Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.