03 Апреля 2023

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Слова слухачам

gazeta
  • 831

 Святлана КАРПЕЗА, старшая медсястра ЦРБ, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы:

– Прамова моцная і пераканаўчая. Як медык не магу не адзначыць дзяржаўную падтрымку сферы аховы здароўя. Прэзідэнт запэўніў, што яе і далей будуць атрымліваць медустановы, у тым ліку і ў райцэнтрах. З грамадзянскай пазіцыі адзначу важнасць захавання гістарычнай памяці. Гэта набывае асаблівы сэнс у Год міру і стварэння. Наш народ мае багатую гісторыю, беларусы прайшлі праз мноства пакут. І пра гэта трэба ведаць маладому пакаленню. Без гістарычнай памяці немагчыма наша будучыня.

  

Ала ФЕДАРЭЦ, шматдзетная маці, загадчык аддзялення ТЦСАН:

– Вельмі імпануе погляд Прэзідэнта на сям’ю ў яе класічным варыянце: тата, мама і дзеці. Як вядома, такой пазіцыі прытрымліваюцца далёка не ва ўсіх дзяржавах. Паўнацэнная шматдзетная сям’я – аснова квітнеючай краіны. Дарэчы, нават у перыяд санкцый у Беларусі не перастала дзейнічаць ні адна з дзяржаўных праграм, скіраваных на падтрымку сям’і. Яшчэ раз Прэзідэнт зрабіў акцэнт на ролі бацькі ў сям’і, якая заключаецца не толькі ў забеспячэнні матэрыяльнага дабрабыту. Знайшлі ў мяне водгук словы беларускага лідара пра тое, што кожны павінен старанна і адказна працаваць на сваім месцы. Так мы забяспечым трывалую аснову эканомікі.

 

Ірына ЮХНО, начальнік аддзела загса райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі Фонд міру»:

-- Прэзідэнт зрабіў акцэнт на суверэнітэце і незалежнасці дзяржавы. Разам з тым падкрэсліў, што Беларусь – міралюбівая краіна. Не жадае ні з кім ваяваць, тым больш – ні на каго нападаць. Важнай і значнай лічу заўвагу беларускага лідара наконт прапаганды класічных сямейных каштоўнасцей. Нетрадыцыйныя погляды на сям’ю не павінны атрымліваць распаўсюджванне ў нашым грамадстве. Таксама імпануе зацікаўленасць Кіраўніка дзяржавы развіццём рэгіёнаў, замацаваннем кадраў на сяле, чаму паспрыяюць арэнднае жыллё і развітая інфраструктура.


Фота для ілюстацыі.

← Предыдущая

Александр Лукашенко предложил компаниям бизнесмена Владимира Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Назад к списку
Следующая →

Ежегодное Послание Президента Республики Беларусь к белорусскому народу и Национальному собранию. ВПЕЧАТЛЕНИЯ УЧАСТНИКОВ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]