Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Ігар КУЗНЯЦОЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта:
– Раней мы ўспрымалі мір як дадзе- насць, сёння гэты складнік выходзіць на першы план. Астатняе – сям’я, здароўе, работа, дабрабыт – залежыць толькі ад нас. Прэзідэнт заявіў, што пры неабходнасці гатовы размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Гэта не нагнятанне абстаноўкі, а абарона нашай дзяржавы. Не ўпершыню ён задае пытанне: ці гатовы мы ахоўваць краіну і Радзіму. Сваю сям’ю, свой дом, сваю зямлю. Кожны павінен працаваць на сваім рабочым месцы – шчыра, справядліва – і такім чынам рабіць унёсак у агульную справу. Тады будуць мір, парадак і спакой на нашай зямлі.
Іван СУШКО, дырэктар мясакамбіната:
– Эканоміка павінна працаваць, тады ў нас будзе ўсё. Моцная эканоміка – моцная дзяржава. Калі наша краіна будзе магутнай і незалежнай, то нам некага і нечага баяцца. Так што ўсё залежыць толькі ад нас. У прамысловасці для стварэння трывалай сыравіннай базы дзяржава нацэлена аказваць падтрымку вёсцы. У першую чаргу яна мае дачыненне да далейшай мадэрнізацыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў. Што да нашага мясакамбіната, то мы павінны выканаць запланаваныя інвестпраекты. Спадзяюся, патрапім у дзяржаўную праграму і правядзём рэканструкцыію забойнага цэху.
Уладзіслаў КАШКУР, дырэктар СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі:
– Прэзідэнт закрануў розныя тэмы – у першую чаргу бяспекі і міру на планеце, ролі кожнага чалавека ў лёсе сваёй дзяржавы. Задача настаўнікаў і школы – быць патрыётамі і сваім прыкладам выхоўваць патрыётаў. Роля маладога чалавека асабліва значная ў гісторыі нашай краіны, таму важна яго накіроўваць, вызначаць правільныя арыенціры. Прычым займацца патрыятычным выхаваннем трэба, пачынаючы з дзіцячага садка.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.