11 Сентября 2025

Правила для иностранных граждан, посещающих Беларусь

gazeta
  • 1122

 Беларусь гатова прымаць гасцей з розных дзяржаў. Штодня да нас прыбывае вялікая колькасць замежных грамадзян з мэтай турызму, а некаторыя разгляда- юць нашу краіну як месца для далейшага пражывання. Якія для іх правілы?

Згодна з артыкулам 22 Закона № 105-З ад 2 студзеня 2010 года «Аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства», іншаземцы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаны выконваць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства, паважаць нацыянальныя традыцыі краіны.

Прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці застаецца актуальнай праблемай. Згодна з артыкулам 26, іншаземцы, якія ўчынілі ў Беларусі злачынствы, адміністрацыйныя і іншыя правапарушэнні, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Калі ўстаноўлены факты парушэння замежнымі грамадзянамі адміністрацыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то ў адносінах да кожнага тэрытарыяльны орган унутраных спраў разглядае пытанне аб мэтазгоднасці далейшага знаходжання ў нашай краіне. Пры гэтым улічваецца асоба, ступень цяжкасці ўчыненага злачынства і іх учыненне ў мінулым, законнасць ці незаконнасць і наяўнасць дазволу на знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.

Дарэчы, іншаземец, які мае часовае знаходжанне, дазвол на часовае ці  пастаяннае пражыванне ў нашай краіне, можа пазбавіцца свайго прававога статуса пры ўстанаўленні наступных дзеянняў, згодна з артыкулам 30, калі:

v  асуджаны ў Рэспубліцы Беларусь ці іншай дзяржаве за ўчыненне наўмыснага злачынства, якое прызнаецца такім згодна з Крымінальным кодэксам, і судзімасць не знятая ці не пагашаная;
v падчас знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь пяць і больш разоў падвяргаўся адміністрацыйным спагнанням і не скончыўся тэрмін, па завяршэнні якога ён лічыцца не маючым такога спагнання.

Пры ўстанаўленні ўказаных абставін у адносінах да замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства можа быць прынята адно з наступных рашэнняў:
v  аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь;
v  аб скарачэнні тэрміну часовага знаходжання;
v  аб высылцы з Рэспублікі Беларусь;
v  аб ануляванні дазволу на часовае пражыванне;
v  аб дэпартацыі ў выпадку ўстанаўлення факта парушэння міграцыйнага заканадаўства.

Таццяна ЛЫСЁНАК, 
старшы інспектар ГГіМ РАУС.

← Предыдущая

Справиться с терроризмом можно только сообща. Лукашенко направил приветствие участникам Контртеррористического форума

Назад к списку
Следующая →

Лукашенко - зарубежным дипломатам: Беларусь всегда рада тем, кто нацелен на укрепление мостов дружбы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]