09 Октября 2012

Ко всем адресатам

gazeta
  • 345

Ко всем адресатам 9 красавіка —Дзень пошты

Даўно стаў гісторыяй час, калі паштовыя работнікі ў асноўным займаліся дастаўкай пісьмовай карэспандэнцыі, тэлеграм, пасылак і грашовых пераводаў, разносілі перыядычныя выданні. Цяпер яны аказваюць больш за паўсотню паслуг, пералік якіх пастаянна павялічваецца.

                                                                    

Даўно сталі звычайнымі выплата пенсій і розных дапамог, прыём банкаўскіх, страхавых і камунальных плацяжоў. Пашыраюцца паскораная і электронная пошта, паслугі банкаў і страхавання, капіраванне, міжнародныя адпраўленні, віншаванні і падарункі ад Дзеда Мароза, электронны гандаль. У насельніцтва раёна ёсць магчымасць скарыстацца міжнароднай паскоранай поштай і рэспубліканскай экспрэс-поштай, гібрыднай поштай, электроннымі грашовымі пераводамі і электроннай маркай, каталогамі айчынных вытворцаў... Усё нават цяжка пералічыць. Зусім нядаўна, у верасні, пачаў дзейнічаць “Паштовы кур’ер” для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама прадпрымальнікаў. Распрацавана праграма крэдытавання “Паштовы экспрэс” ад ЗАТ “АКБ “Белрасбанка”, крэдыт “Хуткія грошы” прапануе праз паштовыя ўстановы ААТ “Белгазпрамбанк” па пластыкавых картках, а гэта адпаведна да 10 і 14 мільёнаў рублёў па спрошчанай сістэме і на выгадных умовах. Надаць рух вашым грашам дапаможа “Хуткі дэпазіт” “Прыорбанка”.

 

Дакументы і тавары можна адправіць “Па шляху” са жніўня гэтага года, а неўзабаве пачынае дзейнічаць “Бізнэс-пошта” па комплексным абслугоўванні карпаратыўных кліентаў. Яна ўключае распаўсюджанне рэкламы патэнцыяльным кліентам, гібрыдную і паскораную пошту, электронную марку, падпіску на перыядычныя выданні, рэалізацыю марак, канвертаў, паштовак, бланкаў строгай справаздачнасці і іншае.

 

Адным словам, мы прапануем — вы скарыстайцеся сабе на карысць. І не забывайце пра паслугі і работнікаў паштовай сувязі, якія заўсёды гатовы адгукнуцца на просьбы і патрэбы жыхароў раёна. Такую традыцыю заклалі нашы ветэраны Л. М. Пальчэх, А. К. Паплаўская, М. А. Ермаловіч, В. М. Гарноўская, К. П. Мізер, Т. А. Баговіч у ліку былых 87 паштавікоў, што знаходзяцца на заслужаным адпачынку, усіх проста няма магчымасці назваць. Не адным дзесяцігоддзем вымяраецца працоўны стаж паштальёнаў В. Л. Жабёнак з Наўгародаў, В. П. Скрыпко з Цвеціна, аператара Р. І. Калеснік, інструктара Г. І. Шаховіч, бухгалтара І. В. Масальскай, начальніка аддзялення Г. І. Гаўрылавай з Пераброддзя.

 

Шмат добрых спраў на рахунку начальніка аддзялення сувязі Дзісны Т. А. Гілеп. У прыватнасці, яна ўжо тройчы ўдзельнічала ў абласных конкурсах прафесійнага майстэрства і заўсёды займала ў іх прызавыя месцы. Вось і сёлета 20 жніўня ўзнялася на 3-ю прыступку ганаровага п’едэстала. Яшчэ з гонарам выконвае абавязкі дэпутата гарсавета.

 

У абласным конкурсе сярод сельскіх аддзяленняў сувязі ўдзельнічала І. А. Бялевіч з Мікалаёва — малады перспектыўны спецыяліст.

Можна сказаць, што традыцыйна забяспечвае самую вялікую рэалізацыю тавараў паўсядзённага попыту В. П. Скрыпко з Цвеціна. Сярод лепшых па гэтым паказчыку былы начальнік аддзялення сувязі ў Якубаўшчыне, а цяпер паштальён С. М. Марозава, М. Н. Кузняцова і І. І. Сушко з Чэрасаў, Т. П. Вішнеўская з райцэнтра, В. М. Козырава, Ж. С. Шугальская і С. Ф. Ціманоўская з Язна. У месяц яны дастаўляюць насельніцтву ў паштовых сумках тавараў паўсядзённага попыту на 4,5-9 мільёнаў рублёў.

 

Жыхары Міёршчыны ў ліку самых чытаючых перыядычных выданні на Віцебшчыне. Толькі што закончылася падпісная кампанія на апошні квартал гэтага года. Шчыра ўдзячны падпісчыкам, якія выказалі жаданне выпісваць 19860 экзэмпляраў газет і часопісаў, у тым ліку 4245 асобнікаў раённай газеты. Атрымліваецца 866 на тысячу жыхароў. Вялікія лічбы — сведчанне намаганняў і паштальёнаў Т. Вішнеўскай, Л. Матэленак, Т. Андрэевай, М. Баговіч, С. Марозавай, В. Скрыпко, В. Паршута і многіх іншых.

 

Адзначу ўклад паштовых работнікаў у тое, што актыўна выпісваюць раёнку жыхары Дзісны, вяскоўцы Язна, Павяцця, Чэрасаў, Наўгародаў.

Добрых вынікаў па многіх паказчыках дабіваюцца згуртаваныя калектывы паштавікоў у Чэрасах (начальнік Т. Ф. Матэленак), Наўгародах (Н. М. Беразоўская), Пераброддзі (Г. І. Гаўрылава).

 

Штогод мы падводзім вынікі добраўпарадкавання тэрыторый устаноў паштовай сувязі. Сёлета лепшым вызначана АПС Язна (начальнік А. С. Шамшур). Але ж прывабліваюць знешняй уладкаванасцю і ўнутраным афармленнем памяшканні ва Узмёнах (начальнік С. Н. Свістун), Чапуках (З. Н. Машара), Дрыгучах (Р. А. Янушонак), Волкаўшчыне (І. М. Малахоўская), Ідолта (С. Ф. Сцепулёнак).

 

Дасягненні нашых работнікаў у працы і іншых сферах дзейнасці атрымліваюць дастойнае прызнанне. Так, партрэт намесніка начальніка Міёрскага гарадскога аддзялення сувязі С. А. Цімафеевай занесены на рэспубліканскую Дошку гонару паштавікоў. Ганаровай граматай РУП “Белпошта” і аб’яднанай арганізацыі прафсаюза ўзнагароджана паштальён з Язна В. М. Козырава — за асабісты ўклад у развіццё паштовай сувязі і з нагоды сённяшняга прафесійнага свята. Сёлета нашы каманды з поспехам удзельнічаюць у абласной спартакіядзе і ўжо занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах па валейболе, настольным тэнісе, мнагабор’і “Здароўе”.

 

Сусветны дзень пошты для нас — не проста прафесійнае свята, а прычына аглянуцца на зробленае і скіраваць намаганні на вырашэнне новых задач. Поспехаў вам, калегі, у гэтай важнай справе.

 

А. МАСЛА,

начальнік раённага вузла паштовай сувязі.

На здымку: намеснік начальніка Міёрскага гарадскога аддзялення паштовай сувязі Святлана Аляксандраўна Цімафеева з маладым спецыялістам Кацярынай Георгіеўнай Зінкевіч, якая пасля заканчэння Віцебскага каледжа сувязі працуе аператарам.

 

 

 

← Предыдущая

Александр Лукашенко подписал Указ «О мерах по развитию международных автомобильных перевозок грузов»

Назад к списку
Следующая →

С Днём работников культуры!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]