17 Августа 2022

Экспарт праз мора

gazeta
  • 745
Да рэалізацыі гэтага праекта Беларусь падштурхнулі ўлады некаторых суседніх краін, якія, слухаючы «старэйшых таварышаў» з ЕС, Брытаніі і ЗША, закрылі транзіт беларускіх грузаў праз свае порты. На- шкодзілі не толькі нашым кампаніям, але і свайму бізнесу, які абслугоўваў беларускія таварныя патокі.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе адзначыў, што наша краіна можа знайсці альтэрнатыўныя маршруты на глабальныя рынкі.
– Цяпер слабым звяном у ланцужку паставак з’яўляецца партовая інфраструктура і яе даступнасць, – адзначыў беларускі лідар. – Павінен сказаць, што зараз, зноў жа па формуле «не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло», выпаў добры шанц стварыць уласную партовую інфраструктуру. Пра што мы даўно марылі. Расійская Федэрацыя адкрыла для нас дзверы на ўсіх узроўнях. Па крайняй меры, з боку Прэзідэнта Расіі, з якім я вёў і вяду перамовы па гэтых пытаннях, перашкод ніякіх няма, выключная падтрымка. 

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўрад павінен быў пралічыць усе магчымыя варыянты па гэтым пытанні. Мэта нарады – вызначыцца, які накірунак для Беларусі найбольш выгадны і зручны па лагістыцы. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў пабудаваць порт хутка і з мінімальнымі стратамі. Рынкам трэба даваць прадукцыю няспынна. Канкурэнты дыхаюць у патыліцу. Зразумела, што санкцыі – не палітычная неабход- насць, як гэта імкнуцца прадставіць на Захадзе. Галоўная мэта – ліквідаваць саперніка і заняць яго нішы. Канадцы, да слова, ужо аб’явілі пра намер павялічыць вытворчасць калію на трэць, каб адцягнуць на сябе беларускія і расійскія пастаўкі. Гэтага дазволіць нельга, таму беларускі лідар ўдакладняе аператыўныя бягучыя задачы:
– У нас няма часу чакаць, пакуль пабудуецца тая ці іншая інфраструктура ў нейкім порце. Размова ідзе перш за ўсё пра паўночна-заходні рэгіён Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт Расіі асабіста паказаў мне ўсе порты Піцера і вакол яго і прапанаваў: выбірайце любы накірунак. Але я сказаў, што нам ужо сёння трэба грузіць. Гаворыць: любую кропку і пачынайце грузіць. 
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што часткова такую работу ўжо наладзіла Беларуская калійная кампанія, некаторыя іншыя грузаадпраўшчыкі, але трэба паскарацца.

Рухацца далей

Пасля нарады прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў журналістам некаторыя падрабязнасці размовы. Так, у мінулым годзе праз порты Расіі Беларусь перавезла нязначную частку аб’ёмаў грузаў. Але за апошнія паўгода адбыліся кардынальныя змяненні. Як падкрэсліў кіраўнік урада, па выніках шасці месяцаў дадаткова далі ў расійскія порты каля двух мільёнаў тон разнастайных грузаў. Гэта добрая прыбаўка і для расійскіх грузаадправіцеляў. У гэтым накірунку рухаемся далей. 
Прэм’ер-міністр заўважыў, што наша краіна працуе з дзевяццю разнастайнымі расійскімі портамі як на Балтыйскім моры, так і на паўднёвых марах:
– У нас нядрэнныя тарыфы і на чыгуначныя перавозкі, і на паслугі перавалкі грузаў. Работа выбудоўваецца вельмі канструктыўна. Але трэба ісці далей. Разумеем, што перавальваць трэба вялікія аб’ёмы грузаў. Гэта мае дачыненне да ўсіх відаў: мінеральных угнаенняў, лясных і накатных грузаў, кантэйнерных перавозак.
Беларускаму лідару было прадстаўлена некалькі адпрацаваных варыянтаў далейшага развіцця ўласных магутнасцей. Па адным з іх прынята рашэнне, якое рэалізуюць у бліжэйшы час. Пакуль уся інфармацыя не выдаецца. Але размова ідзе пра паўночна-заходні рэгіён Расіі. Праект запрацуе да канца года. Асноўная задача – максімальна дыверсіфікаваць пастаўкі і мінімізаваць аб’ёмы ўкладанняў.

У адказ на нядобрасумленнасць

На нарадзе закраналася яшчэ адна вострая тэма. Як вядома, улады краін Балтыі наклалі лапу на беларускую ўласнасць, якая знаходзіцца ў рэгіёнах, у тым ліку ў Клайпедзе. Тут з 2013 года Беларуськалій з’яўляецца ўладальнікам 30 % акцый клайпедскага тэрміналу сыпучых грузаў. Прэзідэнт адзначыў:
– Мала таго, што санкцыі незаконна ўвялі, дык яшчэ і фактычна забралі вашу ўла- снасць. 
Аляксандр Лукашэнка не збіраецца пакідаць гэта беспакараным. Меры ў адказ рыхтуюцца. Уласнасць
і юрыдычных, і фізічных асоб несяброўскіх дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь вядома, падлічана.
Беларусь настроена выбудоўваць цывілізаваныя гандлёвыя, камерцыйныя адносіны. Але калі да яе прымяняюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага толку, маўчаць ніхто не будзе. Як адзначыў прэм’ер-міністр, мінімум гэта будуць люстэркавыя рашэнні. Але да апошняга працягнуць заклікаць да розуму, калі хтосьці пачуе.

Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.
← Предыдущая

Лукашенко поддержал предложение соединить Новополоцк и Полоцк трамвайным сообщением

Назад к списку
Следующая →

Это наш, белорусский, путь Их роль и значение — в оценках экспертов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]