Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Дзень утварэння падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў адзначылі ў Беларусі 17 снежня. Незалежна ад афіцыйнай назвы службы ў народзе яшчэ захоўваецца звыклая для ўсіх – «пашпартны стол», якая перадалася новаму пакаленню работнікаў. Яны працягваюць добрыя традыцыі папярэднікаў і імкнуцца прафесійна выконваць свае задачы ў эпоху лічбавізацыі.
За сто адзін год у падраз- дзяленнях па грамадзянстве і міграцыі адбылося нямала істотных змяненняў і новаўвядзенняў, што дазволіла развіваць дзейнасць. Калектыў групы Міёрскага РАУС малады і новы, але механізм выканання найважнейшых дзяржаўных задач наладзіў эфектыўна, у чым прызнае заслугу папярэднікаў. У гісторыі службы шмат імёнаў людзей, якія гадамі напрацоўвалі ёй рэпутацыю і нарошчвалі паказчыкі работы. У тым ліку былыя кіраўнікі Уладзімір Собаль, Уладзімір Шаўроў, Здзіслаў Малецкі, Міхаіл Петракевіч, Іван Вітко, Алена Ракшня. Па праву можна ганарыцца ветэранамі з найбагацейшым працоўным вопытам. Звыш 37-мі гадоў пашпартысткай міёрскай міліцыі адпрацавала Надзея Пятроўна Бялевіч, 28 гадоў – Аліна Нікадзімаўна Сушко.
Раней дзейнасць службы забяспечвалі начальнік пашпартнага стала і пашпартыст, цяпер гэтым займаюццца тры супрацоўнікі, у кожнага свой накірунак. Спецыяліст першай катэгорыі Вольга Гіржда курыруе работу з іншаземнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства. Вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва Наталля Лукавіцкая выдае і афармляе пашпарты, біяметрыю. Кіраўніка групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС, старшага інспектара маёра міліцыі Таццяну Лысёнак на перыяд водпуску па доглядзе дзіцяці замяніла Аксана Вішнеўская. Педагог па адукацыі хутка ўнікла ў курс спраў і з грунтоўнай скурпулёзнасцю накіроўвае работу калектыву. Супрацоўніцы дасканала ведаюць нарматыўныя дакументы, уважлівыя і сканцэнтраваныя, бо нават адна няправільная лічба ці літара – істотная памылка і шмат выцякаючых з гэтага праблем.
– Наша служба курыруе каля 20 напрамкаў, – уводзіць у курс спраў Аксана Вішнеўская. – Сярод іх запаўненне і прыём дакументаў на афармленне пашпартаў беларусам, інспектаванне правільнасці ўнясення дзяржслужбамі звестак у рэгістр насельніцтва і выкананне адміністрацыйных працэдур. У ліку важных задач – супрацьдзеянне гандлю людзьмі і незаконнай міграцыі. Адсочваем, як і куды выязджаюць нашы грамадзяне, як выконваюць правілы знаходжання на нашай тэрыторыі іншаземцы, арганізуюць высылку і дэпартацыю тых, хто іх парушае. Часта кансультуем людзей па пытаннях выдачы віз, пасведчання на права на жыхарства, афармлення запрашэнняў. Актуальнае цяпер атрыманне беларускага грамадзянства. Сёлета яго прынялі двое прыбыўшых з Украіны і адна асоба без грамадзянства. Разглядаюцца справы яшчэ сямі ўкраінцаў.
Раней улікі вяліся ўручную, цяпер амаль усё ў электронным выглядзе. Па жаданні грамадзяне могуць аплачваць дзяржпошліну праз АРІП ці з дапамогай QR-кода, скарыстацца паслугай смс-інфармавання, каб даведацца пра гатоўнасць дакументаў.
Са слоў Аксаны Вішнеўскай, з біяметрыяй істотна ступілі ў лічбавую рэальнасць. ID-карты сталі выдаваць з 1 верасня. Гэта аналаг пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці віду на жыхарства для іншаземца, які пастаянна пражывае на тэрыторыі нашай краіны. Знешне падобнае на вадзіцельскае пасведчанне, з пералікам персанальных дадзеных, фатаграфіяй, чыпам, на якім захоўваюцца адбіткі двух пальцаў. Яшчэ адна асаблівасць – прысутнасць асабістага лічбавага подпісу, які дае магчымасць ажыццяўляць разнастайныя адміністрацыйныя працэдуры ў дзяржорганах, не выходзячы з дому. У групе па грамадзянстве і міграцыі Міёрскага РАУС ужо выдалі 58 біяметрычных дакументаў.
– Інфармацыйныя тэхналогіі спрашчаюць работу нам, робяць бестурботным жыццё людзей, што вельмі важна, – гаворыць кіраўнік групы. – Хачу па- дзякаваць за работу калегам, нашым папярэднікам, ветэранам працы. Усім поспехаў і моцнага здароўя ў новым годзе.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.