07 Июня 2016

Безработицу можно застраховать?

gazeta
  • 409
Безработицу можно застраховать?Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыюе страхаванне па беспрацоўі і ў выпадаку страты заробку праз банкроцтва наймальніка. 24 мая ў Доме прафсаюзаў па гэтай тэме адбыўся «круглы стол». Прынялі ўдзел у ім міжнародныя эксперты, прадстаўнікі міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, эканомікі, фінансаў, Генеральнай пракуратуры, Акадэміі навук, наймальнікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. 
 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву такога механізму ў краіне. Застаецца знайсці прымальны варыянт. Канкурэнцыя на рынку працы ўзрастае, вымушана няпоўная занятасць, прадпрыемствы маюць запазычанасці. 
Даведкава. Зарэгістраваных беспрацоўных у краіне на 1 красавіка 2016 года 53,5 тысячы. На гэту дату каэфіцыент напружанасці павялічыўся з 1,5 да 1,83 на 1 вакансію. 

Міжнародны вопыт сведчыць, што такое страхаванне—дзейсная ахова правоў. 
Удзельнікі "круглага стала" пазнаёміліся з вопытам Латвіі і Літвы. У Літве дзейнічае гарантыйны фонд, куды ўсе юрыдычныя асобы, якія па заканадаўстве могуць трапіць пад банкроцтва, адлічаюць 0,2% ад заробку. У Латвіі з 1991 года выплаты разлічваюцца ў залежнасці ад працягласці страхавога стажу. 

Для распрацоўкі падобных мер у Беларусі трэба вызначыць мінімальны страхавы стаж і перыяд выплат, фінансаванне сістэмы. Усе ўдзельнікі "круглага стала" пагадзіліся, што трэба аператыўна вырашаць гэтыя пытанні. 

Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў. 


← Предыдущая

Гражданам Союзного государства могут упростить получение разрешения на проживание на территориях государств - участников

Назад к списку
Следующая →

Форум регионов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]