Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Указам №450 прадугледжана з 1 ліпеня 2016 года правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.
Баяцца дэнамінацыі і бегаць па банках ці магазінах не варта. З 1 ліпеня да 31 снежня 2016 года новыя і старыя грошы будуць выкарыстоўвацца адначасова і без абмежаванняў. На працягу наступных пяці гадоў—з 1 студзеня 2017 года да 31 снежня 2021 года—старыя купюры можна будзе памяняць на новыя ў любой суме таксама без абмежаванняў і спагнання камісійнага збору. Аднак з 1.01.2017 да 31.12.2019-га абмен ажыццяўляецца ў банках і іншых крэдытна-фінансавых арганізацыях, а потым—у Нацбанку. Толькі пасля 1 студзеня 2022 года старыя купюры стануць несапраўднымі.
Нацбанк запэўнівае, што дэнамінацыя не зробіць негатыўнага ўплыву на пакупніцкую здольнасць беларускага рубля і курс нацыянальнай валюты. Цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 года будуць проста пералічвацца з улікам маштабу дэнамінацыі. Такім жа чынам пералічаць зарплаты, пенсіі, стыпендыі, рахункі ў банках. На першым часе, каб пакупнікам было лягчэй прывыкаць да змен, будуць указвацца адначасова дзве цаны—старая і новая.
У абарачэнне намечана ўвесці манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Купюры будуць выпушчаны наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў. Іх узоры ўжо размешчаны ва ўсіх рэспубліканскіх газетах.
Па матэрыялах друку падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.