Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
28 лютага ў Гомелі затрымалі 200 прыхільнікаў ЧВК Рэдан. Назаўтра ў Брэсце міліцыя спыніла правядзенне падобнай несанкцыянаванай акцыі. У суседняй Расіі гэты новы накірунак у маладзёжнай субкультуры распаўсюджваецца надта імкліва. Бацькі з заміраннем сэрца правяраюць тэлефоны і асабістыя рэчы дзяцей – ці не далучыліся яны да небяспечнага руху.
Што такое ЧВК?
ЧВК Рэдан з’явілася на аснове японскага анімэ Hunter x Hunter (у перакладзе з англ. мовы «паляўнічы на паляўнічага») аб злачыннай групіроўцы «Геней Рэдан». Там гэта атрад элітных байцоў, якіх яшчэ называюць «павукамі» з-за сімволікі. Самі «рэданаўцы» лічаць сябе «баявымі нефармаламі».
Дарэчы, абрэвіятура ЧВК не мае дачынення да прыватных ваенных кампаній – яна ўзята проста для пафасу.
Знешнія прыкметы – павук і лічба 4
Выява павука з лічбай чатыры на спіне (сімволіка з анімэ) на чорным адзенні, доўгія валасы. Даволі бяскрыўдны вобраз, падобны на гатычны, які быў папулярны ў падлеткаў з 1990-х. Адно істотнае адрозненне ад таго часу – цяпер ёсць інтэрнэт і захапленне відэакантэнтам. Падлеткі сустракаюцца групамі ў некалькі сотняў чалавек на вялікіх пляцоўках. Напрыклад, у гандлёвых цэнтрах, каб справакаваць патасоўку. Дзейства здымаюць на тэлефоны. Толькі ў адной групе ў Telegram, куды выкладваюць відэа сваіх «подзвігаў», амаль мільён падпісчыкаў.
Чым пагражае захапленне
Падобныя «акцыі» ўспыхваюць у вялікіх гарадах Расіі і Украіны з зайздросным пастаянствам. Дабраліся і да Беларусі. Праўда, у Гомелі праваахоўнікі спрацавалі хутка. Без прымянення фізічнай сілы даставілі ва ўчастак 200 чалавек, 183 з якіх аказаліся непаўналетнімі. Пасля разбіральніцтва ўсіх затрыманых перадалі бацькам.
Падлеткі да 16 гадоў атрымаюць папярэджанне, іх паставяць на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Старэйшым можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць.
Спыніць на корані
У тыя ж «ліхія 90-я» можна было атрымаць кухталёў ад аднагодкаў за доўгія валасы і некласічны выгляд. Ідэя ЧВК Рэдан у тым, што нефармалы хочуць нагадаць грамадству, што яны не слабакі – могуць даць здачы. Аб’яднаўшыся, нібы заступаюцца за сваіх.
Іншыя маладзёжныя субкультуры, накшталт футбольных фанатаў у Расіі, ужо «точаць зуб» на «анімэшнікаў» і збіраюцца адлоўліваць падлеткаў, якія носяць сімволіку павука на адзенні. Тыя, чыя маладосць прыпала на 80-я, добра памятаюць, як хадзілі «вёска на вёску», «клуб на клуб» і біліся да сур’ёзных траўм з прымяненнем розных падручных сродкаў. Калі гэты рух не спыніць яшчэ ў зародку, патасоўкі могуць перарасці ў забойствы.
Праваахоўнікі і педагогі папярэджваюць бацькоў пра небяспеку падобных фарміраванняў. Заклікаюць звяртаць больш увагі на захапленні сваіх дзяцей, кантраляваць, з кім яны маюць стасункі, у тым ліку ў інтэрнэце. Лепш за ўсё падпісацца на акаўнт дзіцяці ў сацсетках, каб адсочваць кола яго віртуальных знаёмых. Гэта дапаможа даведацца пра небяспеку.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.