Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Каля тысячы ўдзельнікаў з усіх куточкаў Беларусі, у ліку якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, ідэалагічнай вертыкалі, прэс-служб дзяржаўных органаў і арганізацый, благасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый, сабраў у Гомелі V Форум медыйнай супольнасці «Медыя сёння: фокус на праўду». Асноўнай пляцоўкай для абмену вопытам стаў Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр, дзе працавалі выязная студыя «Клуба галоўных рэдактараў», маладзёжная тэлестудыя ТРК «Гомель», інтэрактыўныя пляцоўкі і выставы. Ключавую ролю сыграла экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі, якую падрыхтавалі рэдакцыі.
Пленарнае пасяджэнне адкрыў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў. Ён зачытаў прывітальны адрас Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў форуму і ХХІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Прэзідэнт адзначыў, што на мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі творчай эліты айчыннай журналістыкі – людзі, чые праца і талент фарміруюць аб’ектыўны вобраз сучаснай Беларусі.
– У эпоху постпраўды ваш форум з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, прадастаўляе магчымасць па годнасці ацаніць уменні майстроў друкаванага слова, – гаварылася ў прывітанні. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што насычаная праграма мерапрыемстваў і ўзнагароды «Залатой Літары» дазволяць журналістам і медыяэкспертам пашырыць прафесійныя гарызонты і ўкараніць у сваю работу перадавыя практыкі.
Уладзімір Барысавіч заўважыў, што апошнім часам, асабліва ў 2020 годзе, мы сутыкнуліся з эпохай дыпфэйкаў. Яны накіраваны на распальванне нянавісці ўнутры краіны, міжнацыянальную варожасць, нелюбоў да сваёй Радзімы, да кіраўніцтва краіны. Па яго словах, такая псеўдажурналістыка павінна атрымаць годны адпор. І наш адказ – праўда.
Ролю СМІ ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі падкрэсліў і міністр інфармацыі Марат Маркаў:
– Аб’ём інфармацыі зашкальвае, а граніцы паміж праўдай і фэйкам становяцца ўсё больш размытымі. Праўда для нас – гэта адзіны шанц выжыць. Выжыць нам, нашай дзяржаве. І нашы журналісты спраўляюцца з гэтай вайной на інфармацыйным полі. Прыкладаў мноства, але і выклікаў не менш. Нам рана расслабляцца, тым больш, што давер да СМІ за апошнія гады вырас на 20 % і складае 60 %. А рэгіянальным СМІ давяраюць звыш 70 % насельніцтва.
Марат Маркаў заявіў, што інфармацыйная вайна ў Беларусі прадаўжаецца і нават узмацняецца. Пра гэта можна меркаваць па росце колькасці экстрэмісцкіх рэсурсаў і выдасканаленасці метадаў інфармацыйнага разгойдвання нашай краіны. Мінінфарм сумесна з праваахоўнымі органамі ўжо абмежаваў дзейнасць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, з якіх амаль 7 тысяч прызнаны экстрэмісцкімі. Падобная сітуацыя і з кніжнай прадукцыяй: прапагандавалі гвалт, жорсткасць, парнаграфію, ужыванне наркотыкаў 110 кніг для дзяцей.
Таксама кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што рэгіянальныя газеты – найважнейшыя кузні кадраў, а новае пакаленне журналістаў трэба шукаць, вырошчваць, культываваць і аберагаць. Па яго словах, калі чалавек умее працаваць са словам там, то зможа і ў TikTok, і на радыё, і на тэлебачанні.
Вітаючы ўдзельнікаў форуму, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко заўважыў, што медыяполе даўно стала арэнай барацьбы. Укіды, маніпуляцыя, падмена паняццяў і падбухторванне – гэта свядомая работа на разбурэнне даверу да дзяржавы. І прадстаўнікі рэгіянальных СМІ адчуваюць яе найбольш востра. На Гомельшчыне вялікая ўвага надаецца медыяграматнасці. Камітэт па ідэалагічнай рабоце праводзіць навучальныя семінары для журналістаў, як паводзіць сябе ва ўмовах інфармацыйнай атакі, звыш 220 вучняў вучацца асновам медыявытворчасці. Галоўная задача старэйшых – навучыць іх з разуменнем ставіцца да фактаў і падзей, пераправяраць звесткі з розных крыніц.
– Вы медыяфронт, і ваша слова можа абараняць не горш за шчыт. Але для гэтага яно павінна быць дакладным, правераным, шчырым. Памятайце, слова – гэта зброя, і той, у чыім арсенале праўда, заўсёды мацней, – звярнуўся Іван Крупко да ўдзельнікаў форуму.
У другім блоку мерапрыемства гаварылі пра партнёрства рэдакцый з блогерамі, галоўны прынцып работы ў інфаполі – нічога не прыхоўваць, а таксама прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту. Радыёвядучы «Радыё Расіі» Данііл Бязсонаў адказаў на пытанне, як абараніць і захаваць гістарычную праўду, – інфармаваць. Ніхто з нас не быў сведкам падзей Вялікай Айчыннай вайны, але ведаюць пра яе ўсе.
– Гэтую інфармацыю захавалі для нас і перадалі. Таму і праз сотні, і праз тысячу гадоў пра Вялікую Перамогу будуць ведаць і памятаць, галоўнае – перадаць інфармацыю, а спосабаў для гэтага мноства, – падкрэсліў ён.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Аксаны Баданінай.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.