01 Марта 2023

Дзяржкантроль: вынікі i перспектывы

gazeta
  • 660

 На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці падвялі вынікі работы за 2022 год і вызначылі прыярытэтныя задачы на 2023-ці. У пасяджэнні прыняў удзел намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Станіслаў НАРКЕВІЧ.

За леташні год у бюджэт спагнана 19,5 мільёна рублёў, сэканомлена 48,1 мільёна рублёў дзяржсродкаў, вернута дзяржаўным арганізацыям 27,5 мільёна рублёў.

Пастаянна кантралюецца ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. У ліку найважнейшых – дасягненне задач па комплексным развіцці Аршанскага раёна. Выбудавана сістэма пастаяннага маніторынгу работы прадпрыемстваў і ацэнка эфектыўнасці мер, якія прымаюць райвыканкам, аблвыканкам, міністэрствы і ўрад.

У рамках пастаяннага кантролю спынены неэфектыўныя расходы бюджэту на рэалізацыю праектаў інавацыйнай праграмы ў суме 4,5 мільёна рублёў, інвестыцыйнай праграмы – 12 мільёнаў. Унесены прапановы аб пераразмеркаванні сродкаў на больш важныя мерапрыемствы, у тым ліку завяршэнне даўгабудаў.

Актывізавана работа мясцовых органаў улады па скарачэнні колькасці аб’ектаў невыкарыстоўваемай (неэфектыўна выкарыстоўваемай) дзяржмаёмасці. Падчас інвентарызацыі выяўлена 225 новых такіх аб’ектаў, у адносінах да кожнага з іх вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны выканання. Адпаведныя змяненні ўнесены ў планы работы.

Дадзена комплексная ацэнка дзейнасці сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з разглядам адпаведнага пытання на пасяджэнні калегіі.

На паўсядзённым кантролі знаходзяцца пытанні мадэрнізацыі і будаўніцтва буйных аб’ектаў, якія ўплываюць на эканоміку рэгіёна: «Нафтан», «БелВітуніфарм» і інш.

На пасяджэнні калегіі з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча выпрацаваны прапановы па павышэнні эфектыўнай работы лесагаспадарчай галіны. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 53 работнікі лясгасаў.

У полі зроку становішча спраў на спажывецкім рынку, фарміраванне і выкарыстанне стабілізацыйнага фонду прадукцыі раслінаводства на міжсезонны перыяд і заканадаўства аб цэнах. За 2022 год парушэнні выяўлены ў 510 гандлёвых аб’ектах з      1 073 падкантрольных. Па матэрыялах Камітэта вобласці за дапушчаныя парушэнні пры фарміраванні цэн на рэалізуемыя тавары на дзвюх  службовых асоб узбуджаны крымінальныя справы, прыпынена работа чатырох гандлёвых аб’ектаў.

У бягучым годзе намаганні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці скіраваны на выпрацоўку ініцыятыўных прапаноў па вырашэнні стратэгічных пытанняў, якія маюць важнае значэнне ў розных сферах эканомікі, у тым ліку па супрацьдзеянні санкцыённаму ціску. Накіравана праца на апераджальны кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта, дзяржаўных і рэгіянальных праграм.

Адным з найважнейшых накірункаў застаецца работа з грамадзянамі, вырашэнне іх надзённых пытанняў, выпраўленне прычын і ўмоў, якія параджаюць скаргі.

Вялікія чэргі — галоўная праблема

На гарачую лінію, якая праходзіла 15 і 16 лютага па пытаннях якасці і доступу меддапамогі, паступіла 46 зваротаў.

Найбольш вострыя тэмы – вялікія чэргі (звыш двух гадоў) на аперацыю па замене суставаў. Узнікаюць праблемы запісацца да вузкапрофільных спецыялістаў: эндакрынолага, ЛОР-урача, траўматолага, алерголага і г. д. У асобных медустановах, як сведчаць грамадзяне, нельга трапіць нават да тэрапеўта. Таксама паступілі скаргі на неналежную якасць паслуг на ФАПах, чэргі на фібраэзафагагастрадуадэнаскапічнае (ФГДС) абследаванне, ультрагукавое даследванне органаў і сістэм, немагчымасць атрымаць у раёнах накіраванне ў абласныя медустановы і інш. Некаторыя пытанні патрабавалі дадатковага вывучэння з выездам на месца.

Многія звароты не патрабуюць праверкі, але маюць патрэбу ў дадатковых мерах па паляпшэнні медыцынскай дапамогі.

З улікам пачутага будзе накіравана адпаведная інфармацыя ў галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Выпраўленне недахопаў застаецца на кантролі. 

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе

Назад к списку
Следующая →

334 рабочыя месцы са шкоднымі ўмовамі працы зафіксаваны ў Міёрскім раёне

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]