15 Мая 2023

Дзяржкантроль: Уступная кампанія – 2023

gazeta
  • 906

 Новаўвядзенне сёлетняй уступнай кампаніі – яе першы этап. Упершыню прайшоў цэнтралізаваны экзамен. У Віцебскай вобласці – у 22 пунктах. Рэзервовыя дні для ЦЭ (пры наяўнасці ўважлівай прычыны) – 23 і 25 мая. Допуск вучня ў пункт правядзення цэнтралізаванага экзамена толькі па пропуску і пашпарце.

У Камітэце дзяржкантролю вобласці створаны групы для выязных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Ацэньвалі гатоўнасць устаноў адукацыі да правядзення цэнтралізаванага экзамена, арганізацыю дастаўкі (падвозу) і суправаджэння ўдзельнікаў ЦЭ, арганізацыю медыцынскай дапамогі, умовы захавання асабістых рэчаў удзельнікаў, узровень інфармацыйнага забеспячэння, дзейнасць арганізацыйнай камісіі і педагагічных работнікаў у аўдыторыях.

Да ўдзельнікаў ЦЭ патрабаванні такія ж, як і да абітурыентаў на ЦТ. Забаронена мець пры сабе, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Нельга праносіць любыя прадметы, акрамя дакумента, што пацвярджае асобу, пропуска, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чарніламі чорнага колеру.

Задача камісіі па кантролі – забяспечыць роўныя магчымасці для паступлення ва ўстановы адукацыі, у тым ліку пры здачы ЦЭ, абарону законных правоў і інтарэсаў удзельнікаў ЦЭ і абітурыентаў, якасны разгляд зваротаў па пытаннях правядзення ўступнай кампаніі, прыняцце мер па выяўленых фактах парушэнняў.

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях, што ўзнікаюць у ходзе ўступнай кампаніі, прымаюць з 14 мая. Тэлефануйце на «гарачыя лініі» ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак – 13.00 – 14.00):

* камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці – 8(0212) 37 61 82;

* Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю – 8(0214) 48 87 42;

* Аршанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю – 8(0216) 51 09 26.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Руководство Миорского района поздравляет с Днем работников культуры

Назад к списку
Следующая →

Прамая лінія на гэтым тыдні

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]